- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай і неад’емнай часткай беларускай літаратуры. Літаратуру можна дзяліць на гістарычныя перыяды – дарэчы большасць літаратур так і падзяляюцца. Беларуская літаратура мае яшчэ і іншы – дадатковы падзел – на беларускую літаратуру, створаную ў Беларусі і на літаратуру створаную за межамі. Частка гэтай літаратуры, а менавіта беларуская эміграцыйная літаратура, у часы Савецкага Саюза была пад забаронай, а яе аўтары, калі і згадваліся ў афіцыйным друку, дык не інакш, як “здраднікі” і “ворагі народа”. Канец 80-х, пачатак 90-х гадоў ХХ стагоддзя вярнуў беларускай літаратуры бракуючае звяно – неад’емную састаўную частку, без якой літаратура была аднабокай, непаўнавартаснай, была проста інвалідкай. Сёння маем поўны спектрю Кніга Яна Чыквіна – пра бракуючае звяно.