- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар.
Чалец Саюза польскіх пісьменнікаў і ганаровы – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар паэтычных кніг: Іду (Беласток 1969), Святая студня (Беласток 1970), Неспакой (Беласток 1977), Светлы міг (Мінск 1989), Кругавая чара (Беласток 1992), Свет першы і апошні (Беласток 1997), Крэйдавае кола (Беласток 2002), Жменя пяску (Беласток 2008), Адно жыццё. Выбранае (Беласток 2009), На беразе Дубіч Царкоўных (Беласток 2010), Здарылася быць (Беласток 2015), Трохкрылыя птушкі (Беласток 2018, ІІ выд. 2019; у перакладзе на польскую мову выйшлі кнігі паэзіі: Na progu świata (Warszawa 1983), Splot słoneczny (Olsztyn 1988), Odpoczynek przy wyschniętym źródle (Białystok 1996).
Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў: Afanasij Fet. Studium historycznoliterackie (Białystok 1984), Далёкія і блізкія. Беларускія пісьменнікі замежжа (Беласток 1997), Беларуская літаратура Польшчы. Бібліяграфічны даведнік. 1957—1998 (Беласток 1998), Polskie białorutenika literackie. Bibliografia przedmiotowa. 1945—1998. Zebrała i opracowała G. Charytoniuk przy współpracy Jana Czykwinа (Białystok 1998), Па прызванні і абавязку. Літаратурна-крытычныя артыкулы (Беласток 2005), Ідэя. Вобраз. Інтэрпрэтацыя (Беласток 2014). Укладальнік анталогій: Antologia poezji rosyjskiej. 1840—1895 (Warszawa 1984), Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ стагоддзя (Мінск 2000), Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” 1958—2003 гг. у фатаграфіі (Беласток 2003).
Пераклаў на польскую мову: Aleś Razanaǔ, Podarunek matki chrzestnej (Białystok 1997), на беларускую – Лісце срэбнай таполі. З польскай лірыкі ХХ стагоддзя (Беласток 1999), Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (у сааўтарстве з Галінай Тварановіч, Беласток 2008). Рэдактар выданняў: Kształty myśli. Almanach poezji (у сааўтарстве з Эдвардам Ярашэвічам, Białystok 1966), Белавежа. Kronika sekcji literacko-plastycznej „Białowieża” ZG BTS-K (у сааўтарстве з Сакратам Яновічам і Юркам Туронкам, Białystok 1979), Белавежа. Літаратурны альманах (у сааўтарстве з Міхасём Шаховічам і Сакратам Яновічам, Беласток 1980), Мае песні табе дару. Літаратурны альманах (Беласток 1993). Аўтар падручніка Крыніцы. Падручнік беларускай мовы для VII класа (у сааўтарстве з Любай Раманюк, Warszawa 1992).
Асобныя творы паэта перакладаліся на польскую, рускую, украінскую, сербскую, англійскую, нямецкую, італьянскую мовы.
Ян Чыквін памёр пасьля доўгай і цяжкай хваробы 14 лістапада 2022 г. у Бельску Падляшскім.
Ян Чыквін (нар. 18 траўня 1940, в. Дубічы Царкоўныя), паэт, празаік, перакладчык, даследчык рускай і беларускай літаратур. Рэдактар штогодніка Тэрмапілы (выдаецца з 1989 г.). Закончыў Інстытут рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Прафесар.... Болей »
Цяпер ён ляжаў перада мною нерухома і ляжаў так, здавалася, здаўна. Ляжаў нехта, каму мільёны або мільярды гадоў – лабасты, рэдкай афарбоўкі, вафельна-тартовы аметыст, з нейкаю як бы даўняйпрадаўняй картаю крэпасці на высакагор’і. Спачатку яго звочылі, гаварылі адны, ля вадапада Вікторыі, а іншыя – у... Болей »
Амаль на працягу ўсяго ХХ стагоддзя беларуская літаратура, як і ўсе ўсходнеславянскія літаратуры, развівалася, як вядома, у спрошчаных, аднатыпных ідэалагічна-палітычных умовах. І асэнсаванне яе ў шматлікіх сваіх праявах таксама прыпадобнілася, набрыняла той жа адналінейнасцю і сацыялагізатарствам ды... Болей »
*** (Поле з недаспелым жытам-хорам...) *** (Вецер дыхаў хвалямі цяпла...) *** (Агню ўладарніца на кухні...) *** (Над ракою Нарвай...) *** (Неўзабаве...) *** (У Бельску адліга і змрок...) *** (Гадоў мінае новых чарада...) *** (Сёння вечны на свеце аўторак...) *** (Я люблю глядзець...) *** (Здаецца мне... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »
Ад 1956 года, як толькі пачала выходзіць „Ніва”, а затым „Беларускі каляндар” і іншыя выданні, на працягу вось ужо звыш сарака гадоў на іх старонках сістэматычна друкуюцца літаратурныя мастацкія творы: 1. свае, беларускія арыгінальныя тэксты, 2. пераклады з іншых літаратур, 3. паэзія і кароткія празаічныя... Болей »
Масей Сяднёў, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч – далёкая і блізкія - паводле геаграфічнай адлегласці, і вельмі блізкія па духу незалежнасці, па творчым таленце. Беларускія пісьменнікі, якія стваралі па-за межамі духоўнай Бацькаўшчыны, творы якіх з’яўляюцца арганічнай... Болей »
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні... Болей »
Jan Czykwin ur. w 1940 r. w Dubiczach Cerkiewnych, woj. białostockie. Poeta. Tłumacz. Historyk literatury. Studia wyższe ukończył w 1964 roku na Uniwersytecie Warszawskim. Profesor U W. Debiutował wierszem w 1957 roku. Dotychczas opublikował zbiory poezji: Idu (Białystok 1969), Świataja studnia (Białystok... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »