- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру, вядомаму хіба што ў вузкіх колах, і назвалася яго дарослай 18-гадовай дачкой Алісай. Навошта? Дзеля чаго? Якая сучасная дзяўчына ў здаровым розуме будзе шукаць зносін з падобным чалавекам? Пасля сустрэчы з чароўнай незнаёмкай Мілеру наканавана прайсці праз чараду таямнічых падзей, звязаных і з крыміналам, і нават з містыкай...