en

Адам Мікола

Адам Мікола

Мікола Адам беларускі паэт, празаік, перакладчык украінскага паходжання.

Нарадзіўся 8 студзеня 1978 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Аднак да 1992 г. жыў у Казахстане (у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і факультэт культуралогіі (аддзяленне кінадраматургіі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2005). Працаваў грузчыкам, загадчыкам пастановачнай часткай у Мінскім тэатры-студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага Раённых цэнтраў культуры, спецкарэспандэнтам газеты «Культура», стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр», рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Празаічныя творы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Кахаць і верыць» (2013), «Пад зоркай кахання» (2015) «Скажы, што кахаю» (2018).

Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», калектыўніх зборніках «Анталогія маладога верша» (2001), «Эксклюзіў» (2002), ва ўкраінскіх перыядычных выданнях.

Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Під лацканами споминів» (2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (2020, у перакладзе на ўкраінскую мову) і кніг прозы «Каждому свой ад» (2013), «Шоўк» (2013), «…І прыдбаў гэты дом» (2020), «Сёстры» (2020), «Дачка» (2022).

Перакладчык на беларускую мову паэтычных кніг украінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (2019), «Кветкі на мінным полі» (2020), а таксама мноства вершаў і апавяданняў з украінскай і рускай моў.

Вершы М. Адама перакладаліся на ўкраінскую, польскую, крымскататарскую і рускую мовы.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад твораў М. Бідэнкі на беларускую мову (Украіна, 2019) і міжнародных літаратурных прэмій імя Г. Скаварады за кнігу вершаў «Під лацканами споминів» (Украіна, 2019) ды імя П. Куліша за высокі прафесіяналізм і вагомы ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь (Украіна, 2020).

Адам Мікола :: Publications

epub

Насця

Аповесць
Адам Мікола

«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не...… More

epub

Шоўк. Гісторыя жарсці

Аповесць
Адам Мікола

Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда...… More

epub

Антыгерой

Аповесць
Адам Мікола

Я — баязлівец. Напэўна. І няўдачнік. Праяўленне баязлівасці і слабасці для мужчыны, верагодна, не самае прыемнае, асабліва ў прысутнасці каханай дзяўчыны ці проста сяброўкі. Адчуванне поўнай бездапаможнасці ўціскае вочы ў падлогу, а галаву — у плечы. І справа не ў тым, што ты баішся біцца. Магчыма, «махач»...… More

epub

Мыла

Раман
Адам Мікола

Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў...… More

epub

Паэт і Паэтка

Аповесць
Адам Мікола

Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне...… More

pdf epub

Дачка

Раман
Адам Мікола

Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру...… More

pdf epub

Сёстры

Раман
Адам Мікола

Новы раман «Сёстры» Міколы Адама правакуе на кожным кроку. Выкраданне, вайна на Данбасе, каханне, Берлін, Нью-Ёрк, Мінск — карагод падзей і гарадоў раскручваецца, нібыта спіраль. Жыццё дзвюх родных сёстраў ператвараецца ў сапраўдны трылер....… More

pdf epub

...І прыдбаў гэты дом

аўтабіяграфічны раман
Адам Мікола

Гэтая кніга – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы». Яна пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х...… More

pdf epub

Шоўк

аповесці, раман
Адам Мікола

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае...… More

Калыханка для каханай


Адам Мікола

«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org