- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Адам беларускі паэт, празаік, перакладчык украінскага паходжання.
Нарадзіўся 8 студзеня 1978 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Аднак да 1992 г. жыў у Казахстане (у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000) і факультэт культуралогіі (аддзяленне кінадраматургіі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2005). Працаваў грузчыкам, загадчыкам пастановачнай часткай у Мінскім тэатры-студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага Раённых цэнтраў культуры, спецкарэспандэнтам газеты «Культура», стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр», рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».
Празаічныя творы друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Акно», газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Наша Ніва», расійскім альманаху «Петербургские строфы», калектыўных зборніках «Кахаць і верыць» (2013), «Пад зоркай кахання» (2015) «Скажы, што кахаю» (2018).
Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Полымя», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», калектыўніх зборніках «Анталогія маладога верша» (2001), «Эксклюзіў» (2002), ва ўкраінскіх перыядычных выданнях.
Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Під лацканами споминів» (2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (2020, у перакладзе на ўкраінскую мову) і кніг прозы «Каждому свой ад» (2013), «Шоўк» (2013), «…І прыдбаў гэты дом» (2020), «Сёстры» (2020), «Дачка» (2022).
Перакладчык на беларускую мову паэтычных кніг украінскіх пісьменнікаў Вікторыі Шэвель «На абцасах/На підборах» (2019) і Васіля Слапчука «Каранацыя палявога рамонка» (2019), «Кветкі на мінным полі» (2020), а таксама мноства вершаў і апавяданняў з украінскай і рускай моў.
Вершы М. Адама перакладаліся на ўкраінскую, польскую, крымскататарскую і рускую мовы.
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя М. Бідэнкі за пераклад твораў М. Бідэнкі на беларускую мову (Украіна, 2019) і міжнародных літаратурных прэмій імя Г. Скаварады за кнігу вершаў «Під лацканами споминів» (Украіна, 2019) ды імя П. Куліша за высокі прафесіяналізм і вагомы ўнёсак у папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь (Украіна, 2020).
Хударлявы, сярэдняга веку Паэт не спаў. Яго высокая постаць, здавалася, нерухомай свечкай тырчала ў вачніцы ночы, што тапіла ў сабе, бы ў балоцістай твані, прыціхлую, сцішэлую кватэру, стомленую дзённымі турботамі і клопатам. Апошнім часам сон пазбягаў Паэта, а калі прыходзіў, то зусім ненадоўга. Ціўкне... Болей »
Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру... Болей »
Гэтая кніга – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы». Яна пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х... Болей »
Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае... Болей »
«Калыханка для каханай» — першая кніга маладога паэта Міколы Адама. Ці не праўда — дзіўная назва? I адкуль гэтыя радкі: «Імправізацыя кахання на сцэне восеньскай слоты растала ранішнім туманам, нібыта цыгарэтны дым...»? На самай справе, каханай яшчэ няма — пакуль гэта мара, летуценне ідэаліста і рамантыка.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
«Я ўжо паабяцаў сябрам, што першыя словы на Марсе будуць сказаны па-беларуску», – запэўніў карэспандэнта «Маладосці» яшчэ адзін новы яе герой – удзельнік міжнароднага праекта Mars One Міхаіл Румянцаў. Увогуле, у нумары – спрэс адкрыцці і неспадзяванкі, ад дэбютантаў Мікіты Найдзёнава (паэзія, вельмі... Болей »
АДАМ Мікола, Вечная драма. Апавяданне Адамовіч Лідзія, Свет сапраўдных жанчын. Аповесць ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ЖУК Кастусь, Сімфонія ў цэгле. Вершы ЗЯНОВІЧ Юрась, Вандроўка з пані Чаротнай КАБРЖЫЦКАЯ Таццяна, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Украіна ... Болей »
“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск.... Болей »