- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Голас Беларускага Біскупа на экумэнічным Саборы. 14 верасьня 1964 г. пачалася III Сэсія Другога Ватыканскага Сабору. Калі хто сьлядзіць за працамі Сабору, дык хутка можа праканацца, што яны вызначаюцца пастырскаю руплівасьцю, шырокім духам экумэнізму і поўнаю свабодаю і сьмеласьцю ў дыскусіях адносна новых і цяжкіх праблемаў нашае эпохі, сярод якіх ёсьць патрэба злучэньня хрысьціян, супакой у сьвеце, атомная вайна, сям'я і яе розныя цяжкасьці. Каб аблягчыць дыскусіі і залішне не зацягваць Сабору, ўстаноўлены наступны парадак: перш Камісіі прыгатаўляюць матар'ял да дыскусіі або схэмы. Ня гледзячы на тое, што схэмы падрыхтаваныя спэцыялістамі, доля іх на Саборы ніколі ня ёсьць пэўнай: яны заўсёды павінны прайсьці праз гарно дыскусіі і пасьля могуць быць прынятыя з папраўкамі, або нават і зусім адкінутыя, і нават разам з Камісіяй, што тую схэму прыгатавала. У дыскусіях маюць права голасу прысутныя Біскупы і Генэралы Законаў. Нікому аднак не дазваляецца гаварыць болыл дзесяць мінут.