- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першая энцыкліка найвышэйшага пастыра Паўла VI. «Царкву сваю Ісус Хрыстос дзеля таго ўстанавіў, каб была ласкавай Маткаю ўсгх людзей г Спадарыняй збаўленьня». Так пачынаецца Энцыкліка: гэта ёсьць першы Пастырскі Ліст папы да каталікоў і да ўсяго сьвету. У гэтай Энцыкліцы парушаныя справы, якімі займаецца Сабор, асабліва «дыялёг паміж Царквою і сьветам»: як уладзіць адносіны, каб сьвет прыблізіць да Бога, каб чалавецтва шукала згоды і міру, каб усе стараліся ўзнавіць сваё сумленьне і ўзмацніць веру. Усе ахрышчаныя павінны разумець, чым ёсьць хр о с т : чалавек нанава родзіцца — для Бога, для збаўленьня: становіцца Божым дзіцяткам, Хрыстовым братам і прыбыткам Сьв. Духа, і мае права да неба, калг ня страціць яго праз грэх. Царква павінна быць такою, якой хацеў яе мець Хрыстос: калі закрадаюцца памылкг, павінна абнаўляцца. Павінна рэфармавацца ўкрок з новым сьветам, але ня ў духу «гэтага сьвету».