- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Папа Ян XXIII і яго апошняя энцыкліка. Анёл-Язэп Ронкальлі да сваіх выбараў у 1958 г. на пасад Сьв. Пятра мала каму быў ведамы на шырокім сьвеце. А і пасьля выбараў (меў ужо 77 г.) мала чым адзначаўся — аж нават сьмяяліся над ім у Рыме, называючы толькі «пераходным старым», які не кяруе Царквою, а толькі «багаслаўляе». Аднак пакрысе Ян XXIII стаў узрастаць у людзкіх вачах: пачалі называць яго «Пробашчам усяго сьвету», «Добрым», «Простым» і другімі мянюшкамі, якія сьведчылі, што ён цалкам «Чалавек людзкі».