- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэкрэт ІІ-га Ватыканскага Сабору аб сродках грамадзкай лучнасьці. Усе сыны Царквы няхай згодна імкнуцца да таго, каб сродкі грамадзкай лучнасьці у даных абставінах былі выкарыстаны з посьпехам у розных галінах апосталяту згодна з вымогамі часу, неадкладна і са знаўствам дзела, асабліва ў тых краінах, дзе маральны і рэлігійны ўзровень вымагае, каб папярэджваць шкодныя ініцыятывы. Таму Пастыры такжа ў гэтай дзялянцы няхай выканаюць свой абавязак, які сьцісла лучыцца з іхным абавязкам звычайнага навучаньня. Сьвецкія-ж людзі, якія маюць дачыненьне з гэтымі сродкамі, няхай стараюцца сьведчыць аб Хрысьце, перадусім выконываючы кампэтэнтна і ў апостальскім духу свае обавязкі, а нават так-жа непасрэдна супрацуючы, кожны паводле сваей магчывасьці, з душпастырскай дзейнасьцю Царквы, няхай дапамагаюць у тэхнічных, эканамічных, культурных і мастацкіх справах.