- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перад жолабам. Увесь хрысьціянскі сьвет год у год урачыста сьвяткуе найбольш важны дзень у гісторыі сьвету: дзень народжаньня Ісуса Хрыста. Нявымюўны чар і сіла захаваны у гэтым вялікім Сьвяце. Кожны хрысьціянін добра ведае гісторыю гэтага сьвята і ніякіх новых адкрыцьцяў у гэтай справе не чакаецца, аднак заўсёды з нейкаю насалодаю пераносімся думкаю ў тыя даўныя часы, каб адсьвяжыць сабе ў памяці добраведамыя падзеі. 1952 год таму у ціхім, маленькім палестынскім мястэчку Бэтлеем, між шматлікімі жыхарамі, якія па загаду рымскага імпэратара Аўгуста мусілі выканаць фармальнасьці перапісу насельніцтва, знайходзіліся ўбогія і нічым на вонках няпрыметныя сьвятыя Язэп і Марыя. Бачучы іхняе ўбоства ніхто іх нават на начлег ня прымае і яны сабе знаходзяць начлег за мястэчкам у апушчаным хляве.