be
pdf

Божым Шляхам 6 (99) 1966

Каляднае Пасланьне Я. Д. Біскупа Чэслава Сіповіча. Дарагія Браты і Сёстры! Хрыстос — Божае Слова — стаўся целам, стаўся чалавекам як кожны з нас. Цраз сваё ўцелаўленьне Ён зьяўляецца закладчыкам новай эры ў людзкой гісторыі. I чаму-ж мы маем прыпамінаць гэты факт кожнага году, а там, дзе ўладарыць запраўдная свабода, абходзіць сьвята Каляд вельмі ўрачыста пад гукі званоў, пры гарэньні. шматлікіх ахвяраваных сьвечак? Ува ўсім гэтым ёсьць вялікі сукрыты зьмест. Праз вонкавыя знакі г абрады мы выказваем асаблівую пашану да Хрыста і Яго навукі, безь якой — мы перакананы — няма сэнсу, а нават і магчымасьці інаваньня самога сьвету з усей яго красой і г. зв. прагрэсам. Хрыстос — фундамант і маралная апора сьвету. Сваё пасланьне Ён выявіў словамі: «Дадзена мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзеце і навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа, навучаючы іх выпаўняць усё, што Я сказаў вам». (Мат. 28, 18—20).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1966-11
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org