- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская мова ў лацінскім абрадзе. Усе беларусы прымуць з радасьцю Дэкрэт з дня 9 чэрвеня 1965 г., падпісаны Яго Эмінэнцыяй Кардыналам Леркаро ад імя ўпаважненае Камісіі да спраў літургічных, у якім сказана, што беларуская мова можа ўжывацца ў сьв. Літургіі, адпраўлянай для народу. Як даведваемся са зьместу Дэкрэту, дазвол ужываньня беларускае мовы ў лацінскім абрадзе атрымаў Яго Дастойнасьць Біскуп Балеслаў Слёсканс, Апостальскі Адміністратар Менскі і Магілёўскі. За гэта ўсе мы выказваем Яму шчырую ўдзячнасьць. Пры гэтым мы павінны аднак заўважыць, што трэба адрозьніць дазвол на ўжываньне жывой беларускай мовы ў набажэнствах ад самога ўжываньня. Трэба вельмі вялікай развагі і асьцярожнасьці, асабліва ў сьвятых абрадах, пры перакладзе лацінскае мовы на жывую.