- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калядныя думкі. Хрыстос нас вызваліў, каб мы былі вольнымі. Дык стойце цьвёрда і не паддавайцеся пад ярмо няволі. (Гал. 5, 1). Здараецца, што юнак, які яшчэ нічога ў жыцьці не праіграў, бунтуецца супраць нашых родньіх традыцыяў, як калядная куцьця і інш. Ён ня вычувае той цёплай атмасфэры, якую стварае сямейны круг. Аднак посьле, калі праканаецца, што ў жыцьці не заўсёды выходзіць так, як ён спадзяваўся, у яго зьяўляецца туга па дзіцячых успамінах: думкі самі бягуць да каляднага стала, ялінкі, куцьці, падарункаў, — як палалі радасьцяй вочы бацькоў, а шчасьцем вочы дзяцей!.. Але, калі ўспамінаем Каляднае Сьвята, дьік яно выглядае, як абраз галяндзкага мастака: ёсьць там Божая Маці, сьвяты Язэп, а з боку паглядае пастушок: ёсьць нават вол і асёл, аднак няма там... Божага Дзіцятка! Бо ў тым выданьні абраза рэкляма адрэзала споднюю частку, дык Божая Маці, Язэп, псатушок з валом і аслом глядзяць у... паражнечу! А такі быў абраз прыгожы, дый няма ў ім зьместу. Што было найважнейшае, асталося за рамкамі. А ці ня бывае часам падобна і у нас? Ёсьць усё, а нават захаванае цяпло традыцыі бацькоў і Бацькаўшчыны, Калядаў; аднак не хапае самага важнага, Таго, Хто прыйшоў да нас!