- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Энцыкліка і „пігулка". 25-га ліпня 1968 г. Папа Павал VI выдаў новую Энцыкліку „Humanae Vitae" ў справе рэгуляцыі патомства. Гэта ёсьць адказ на вельмі паважнае пытаньне, якое хвалявала ўвесь сьвет. Ужо блізка шэсьць гадоў, як Папа Ян XXIII паклікаў спэцыяльную камісію, каб разважыць гэтую справу. А цяперашні Папа пашырыў камісію, заклікаючы вучоных спэцыялістаў, лекараў, юрыстаў, сацыялёгаў, а таксама тэалёгаў, каб разгледзіць пытаньне з розных бакоў. У Камісію ўваходзілі людзі жанатыя і бацькі вялікіх сем'яў, але і таксама законнікі і законніцы... Праз апошнія 4-ры гады Камісія працавала аддана і шчыра — аж урэшце выдала сваю апінію. Дзеля таго, што Камісія працавала сакрэтна, дык нельга публікаваць ёйных студыяў: яна была дарадчым органам Паўла VI-га. I наагул каталікі, а болей яшчэ іншыя хрысьціянскія Цэрквы, спадзяваліся, што Папа злагодзіць навуку сваіх папярэднікаў і пазволіць на некаторыя штучныя спосабы ўніканьня патомства, а таксама на «пігулку». Тымчасам Энцыкліка пайшла па лініі традыцыйнай навукі Каталіцкае Царквы.