be
pdf

Божым Шляхам 4 (91) 1965

Пазнаньне Бога. Мы павінны быць вельмі ўдзячны Сьвятой Царкве за тое, што яна заўсёды бараніла і бароніць людзкі розум ад розных нападкаў і цьвердзіць, што чалавек сваімі сілаыі можа дайсьці да пазнаньня Бога, пачатку і мэты ўсяго тварэньня. Ці-ж можа быць большы доказ магутнасьці людзкога розуму, як той факт, што ён сам, без помачы можа прыйсьці да пазнаньня свайго Тварца? Так, вялікая ёсьць годнасьць чалавека. Гаворачы аднак аб ягонай велічы, мы не павінны забывацца, што чалавек, ня гледзячы на ўсё, ёсьць толькі стварэньнем і, як усе стварэньні, істотай агранічанай. Ягоны магутны розум ня ёсьць усемагутны і ягонае пазнаньне Бога, будучы праўдзівым, астаецца заўсёды агранічаным і недасканалым. Усё нашае пазнаньне ў цяперашнім жыцьці мае свой пачатак у змыслах, дзякуючы якім мы маем кантакт з матар'яльным сьветам вакол нас. Толькі пасьля, цераз абстракцыю. мы ўзносімся да пазнаньня вышэйшых рэчаў, якія не падлягаюць змысловым пачуцьцям. Бог, які ёсьць Чыстым Духам, не зьяўляецца прадметам змысловых адчуваньняў. Дзеля гэтага нашыя веды аб Ім ёсьць толькі пасрэдныя. Мы Яго пазнаём падобна таму, як мы пазнаём пісьменьніка, чый твор чытаем. Чытаючы кнігу, мы можам шмат даведацца аб ейным аўтары: аб ягоных мастацкіх здольнасьцях, аб маральнасьці, сьветаглядзе і т. д. Усё гэта ёсьць праўдзівае, але яно ня можа замяніць аднэй хвіліны беспасрэднага кантакту з жывым чалавекам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1965-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org