be
pdf

Божым Шляхам 4 (132) 1972

Хрыстовая гадзіна. Усе чатыры эвангелісты згода пераказалі адну ідэю, якая дазваляе нам заглянуць у самае сэрца хрысьціянства і ўбачыць, чым яно розьніцца ад усіх рэлігіяў і філязофіяў. Гэта ёсьць ідэя г. зв. «Хрыстовае гадзіны» — часіны, хвіліны... Сьвяты Ян падае нам першы факт, якога сам быў сьведкам, калі Хрыстос на вясельлі ў Кане сказаў першы раз: «Яшчэ ня прышла мая гадзіна» (Ян. 2, 4). А сказаў гэта ў адказ на просьбу сваёй Маткі учыніць месыянскі цуд. I перамяніўшы ваду ў віно, Хрыстос, (а гэта было ўжо фігурай Эўхарыстыі) даў толькі прарочы знак. Затое ў Вялікі Чацьвер, як перадае той самы сьв. Ян, Хрыстос пачаў свою сьвятарскую малітву ад слоў: «Ойча, прышла гадзіна, услаў Сына Свайго, каб Сын Твой мог уславіць Цябе . . . (Ян 17, 1). I яшчэ Ян разказывае, як раз жыды шукалі, каб узяць Хрыста, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, «бо яшчэ ня прышла гадзіна Ягоная» (Ян 7, 30). Але, калі Юда прышоў да грамады апосталаў, Хрыстос сказаў: «Вось прыблізілася гадзіна і Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў» (Матэй 26, 45). Пытаньне: Чаму Эвангельле так націскае на нейкую «гадзіну»? А таму, што гэта ёсьць факт, калі ў гэты наш сьвет уваходзіць у Асобе Хрыста іншы сьвет, Божае Валадарства! Гэта ёсьць сьвятая акцыя-дзейнасьць, Божая служба, сьвятая Літургія ў Вялікі Чацьвер.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1972-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org