be
pdf

Божым Шляхам 3 (137) 1973

Добрая навіна. Бог кліча Абрагама: «Выйдзі з тваей зямлі дый з дому бацькі твайго і ідзі ў край, які Я табе пакажу. Бо Я зраблю з цябе вялікі народ, буду табе багаславіць і зраблю тваё імя славутьш: ты станешся багаславенствам... Праз цябе ўсе народы будуць атрымліваць багаславенства». (Кніга Быцьця, 12, 3). Каля 2.000 гадоў перад Нараджэньнем Хрыста ў краі над рэкамі Тыграм і Эўфратам у месьце Ур жыў чалавек, якога звалі Абрам. Бог заклікаў яго, каб праводзіць свой плян выратаваньня людзей. Таму Бог загадаў Абраму пакінуць родны край і адправіцца ў далёкую краіыу Канаан. Прытым Бог абяцаў даць яму багаславенства і вялікую нагароду. Ён сказаў, што размножыць Абрама патомства як зоркі на небе, так што ён ужо ня будзе звацца Абрам, але «Абрагам», што значыць, «айцец народаў», бо праз яго народы ўсяе зямлі будуць атрымліваць багаславенства. Калі Абрагам знайшоўся ў зямлі Канаан, Бог сказаў яму: «Твайму патомству аддаю вось гэты край». Абрагам паверыў Богу. Дагавор Абрагама з Богам Сьвятое Пісаньне называе Запаветам. Бог споўніў тое абяцаньне і Абрагам дачакаўся сына, якога патомкі разрасьліся ў жыдоўскі народ. Бог апякаваўся гэтым народам і гэты народ існуе ўжо блізка 4 тысячы гадоў. Калі жыды былі ў цяжкім палажэньні, Бог памагаў ім, напрёклад, у няволі ў Эгіпце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1973-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org