- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слова сьвятара. Казань а. Віктара на Сёмуху. Ужо прышлі і занялі ваш край, Богам вам дадзены з прадвеку і валадараць у ім, а вы бадзяецеся па сьвеце, кінутыя ў цемру вонкавую. I што паможа плач, ці скрыгат зубоў? А таму, што ня было ў вас веры ў Бога і Яго запавет: любі брата свайго, як самога сябе, і змагайся за волю брату свайму і самому сабе, за край ваш абяцаны і дадзены. Бо што, калі некаторыя з вас прызнаюць сябе беларусамі й гэта болын ад тых, што самі ня ведаюць хто яны. I больш ад тых, што служаць чужынцу сваім найміцтвам. Але шмат, шмат за мала, каб асягнуць Уладарства Нябеснае, каб быць людзьмі вольнымі, людзьмі звацца ў сваім родным краі і грамадзтве. Просім Айца Нябеснага, каб сталася воля Ягона на небе, так і на Зямлі. Але што робім, як змагаемся, каб гэтая воля сталася? Каб наш народ жыў па Божаму ў собскім краю? Што робіце, каб воля Божая сталася сярод вас? Маеце свае гуртаваньні. Каму вы ласку робіце, калі прыйдзеце на зборку? калі дасьце екладчыну колькі медзякоў? Вы, што павінны аддаць усё жыцьцё сваё, усё думаньне вашае, і маемасьць вашую, каб жыла Беларусь, ваш народ, вашая зямля, з прадвеку вашым прадзедам дадзеная Богам. Маеце царкву, маеце ў ёй багаслужбу ў вашай роднай мове, да свайго магутнага Бога, а колькі вас тут? Дзеля якой ласкі, тыя што ня прышлі, каб разам тут у прысутнасьці самога Ісуса Хрыста быць і маліцца? Каму яны вінаватыя? Якое іх апраўданьне? Нават вы, браты-каталікі, чаму вы сядзіце ўдома? Аглядаецеся за тьгмі, што прыходзяць з захаду-ўсходу?