- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адказвае тады, калі прызнаецца да Богасловамі ўчынкам. Хрысьціянін — гэта чалавек, які ўлучыўся ў гісторыю выратаваньня (збаўленьня) праз хрост . Напрыклад, кожны каталік ці праваслаўны, як малое дзіця быў ахрышчаны «У Імя Айца і Сына і Сьвятога Духа». Царква, якая яго ахрысьціла, навучае, што гэтае дзіця бацькі ўлучылі праз гэта ў гісторыю выратаваньня. Бог, дзеля веры бацькоў, усынавіў іхняе дзіця, даючы яму магчымасьць жыць жыцьцём Самога Бога. Ад сваіх бацькоў дзіця вучыцца адрозьніваць дабро і зло. Бацькі аб'ясняюць яму, што зло прышло на сьвет ад злота духа, які жадае людзям згубы, і што злы дух толькі думае аб тым, як чалавеку зашкодзіць. Ён ужо раз ашукаў першых людзей так моцна, што праз гэта сьмерць прышла на ўсіх людзей. Таму нельга рабіць зла, да якога нячысты дух чалавека спакушае. Трэба рабіць дабро, бо гэтага жадае Бог, які нас стварыў да вечнага жыцьця з Сабой. Калі мы будзем паслушныя Богу, дык Бог будзе нас любіць яшчэ больш і нашае шчасьце пасля сьмерці будзе большае і гэта нам дасьць найбольшае шчасьце яшчэ ў гэтым жыцьці. Хрыстос, Сын Божы, паказаў людзям, як трэба жыць, каб быць шчасьлівым. Хрыстос устанавіў Таінствы, гэта знакі, што, калі мы хочам атрымаць Божую помач, трэба толькі зрабіць гэты знак і Бог акажа нам тую помач, якая нам патрэбна дзеля заслугаў Свайго Сына, Які нам выслужыў у Бога гэтую помач. Напрыклад, хрост лучыць нас з Хрыстом так, што усё добрае, што мы робім, мае у вачах Божых такую самую вартасьць, як усё тое, што рабіў Сам Божы Сын. (Добрая навіна, фрагмэнт)