be
pdf

Божым Шляхам 1 (88) 1965

Народныя мовы у сьвятынях. Справа народнай мовы ў каталіцкім набажэнстве стала вельмі гарачай. Дасюль лацінская мова так запанавала і ўкаранілася, што думалі яе ўтрымаць . . . да канца сьвету. Аж раптам на Ватыканскім Саборы шмат краёў і народаў пачалі дамагацца народнай мовы і Сабор вялікай перавагай галасоў на гэта згадзіўся, а Папа Павал VІ-ы ўжо пастанову зацьвердзіў. Цікава, як народы гэтую справу прынялі і як уводзяць яе ў жыцьцё? Весткі са сьвету паказваюць, што Францыя пасьпешна перайшла на народную мову, хоць француская мова мае карэньні ў лаціне. Амэрыка прыняла рэформу няроўна: некаторыя часткі ацягваюцца і сумляваюцца. Англія прыймае, хоць з цяжкім сэрцам — дзеля таго, што праз ангельскую мову каталіцкая Царква надта збліжаецца да англіканскай. А гісторыя сьведчыць, кодькі каталікі перацярпелі ад ангельскага ўраду і ад англіканскай Царквы ў працягу ХVІ-га, ХVІІ-га і ХVIII-га веку крывавага прасьледу. Хоць цяпер пануе ў Англіі поўная свабода веры, то аднак патомкі мучаных каталікоў ня могуць забыцца мінулага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1965-01
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org