- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Патрэба новай катахізмоўкі ў беларускай мове вельмі адчуваецца. Каталікі беларусы падрыхтавалі да друку новую катахізмоўку, аднак яна, нажаль, яшчэ ня можа свабодна друкавацца на нашай дарагой Радзіме! Таму мы пастанавілі і ў радыё і ў «Божым Шляхам» перадаваць паміж іншым такжа і катахізмы. Як ведама, катахізмам называецца навучаньне праз пытаньні і адказы. Гэтак яго звалі грэкі, бо па грэцку «катахізм» значыць «рэха». Калі гукнуць у лесе, дык рэха жыва адгукнецца, паўтараючы нашыя словы, быццам хацела нам адказаць. Перадаючы катахізмы, мы будзем такжа даваць важнейшыя пытаньні і адказы на іх, каб нашыя чытачы змаглі нават запіеаць іх сабе і з часам мець падручную катахізмоўку. Найперш мы будзем гаварыць аб гісторыі выратаваньня (збаўленьня). Аб чым гаворыць гісторыя выратаваньня? Гісторыя выратаваньня, або збаўленьня, гаворыць нам аб падзеях, праз якія Бог прыводзіў і вядзе людзей да Сябе. (Добрая навіна, фрагмэнт)