en

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды

Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды. Publications

pdf

Галасы Беларусі - 2022

Той, хто зьехаў. — Той, хто застаўся

Гэта трэцяя кніга трылёгіі „Галасы Беларусі“, дзе пра кожны год беларускага жыцьця — 2020-ы, 2021-ы, 2022‑і — апавядаюць сьведкі падзеяў: палітвязьні ў „апошнім слове“ ў судзе і лістах з турмы; палітэмігранты і тыя, хто застаецца на радзіме; тыя, каго ва Ўкраіне засьпела вайна, і тыя, хто ўступіў ва... More »

pdf

Мае турэмныя муры


Грузьдзіловіч Алег

Перапоўненыя палітвязьнямі камэры, катаваньні, этапы, штрафныя ізалятары. Гэта ня сталінскія 1930-я. Гэта Беларусь 2020-х. Пра свой турэмны досьвед востра, дасьціпна, з надзеяй на дэмакратычную будучыню краіны апавядае журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч. У кнізе выкарыстаныя малюнкі аўтара. Імёны... More »

pdf

Алесь Бяляцкі на Свабодзе


Голас ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага некалькі дзесяціго дзь дзяў гучаў на Радыё Свабода ў абарону дэмакратычных каштоўнасьцяў у Беларусі і сьвеце. Кнігу складаюць выбраныя матэрыялы, прысьвечаныя Бяляцкаму, якія гучалі ў этэры з 1996 году, калі была створана «Вясна-96»... More »

pdf

Вянок Свабоды

На 20-годзьдзе «Бібліятэкі Свабоды»

Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі.... More »

pdf

Галасы Беларусі - 2021

„Пахне чабор!“ — „Пахне вечна!“

У 2021-м героі папярэдняй кнігі „Галасы Беларусі — 2020“ за сваю грамадзянскую пазыцыю перажылі звальненьне з працы, ператрусы ў хаце, гвалт, прыніжэньне, допыты, прысуды, уцёкі за мяжу або патрапілі ў турму. У гэтай кнізе яны распавядаюць пра тое, што зь імі здарылася. Вялікія гісторыі тут суседзяць з... More »

pdf

Забіць упалмінзага

Падарожжы Свабоды
Бартосік Зьміцер

Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасьці, якой яна была ў пасьляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.... More »

pdf

Станіслаў Шушкевіч на Свабодзе


Інтэрвію першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча (1939–2022), якія гучалі на Радыё Свабода больш за тры дзесяцігодзьдзі, адметныя сваёй шчырасьцю, адданасьцю гуманізму, дэмакратычным каштоўнасьцям і нацыянальнай культуры.Чалавек, які арганізаваў сустрэчу ў Белавескай пушчы, на якой... More »

pdf

Чаму Беларусь не Расея

Эсэ з гісторыі і культуры (2015–2022)
Абламейка Сяргей

Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... More »

pdf

Галасы Беларусі - 2020

„Нас усіх заб’юць!“ — „Мы пераможам!“

У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі... More »

pdf epub

Дзевяноста шосты


Навумчык Сяргей

У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца XX стагодзьдзя аўтар удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org