be

Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе

Кіпель Зора, Кіпель Вітаўт
Асобныя выданьні. Бібліяграфія

Зора й Вітаўт Кіпелі цягам трыццаці гадоў, зь дня ў дзень, па карталюшках, з розных крыніцаў зьбіралі “зярно да зярняці”. “Беларускі друк на Захадзе” – гэта жывы помнік ня толькі эміграцыі, гэта частка беларускай гісторыі, якая доўгі час заставалася не зрэалізаваная. Не пабаюся параўнаць гэтую бібліяграфію зь беларускай Атлянтыдай, якая ў выглядзе гэтай кнігі фактычна вяртае беларусам, усёй славістыцы цэлы вялікі кантынэнт. Тут знойдзе для сябе матэрыял і гісторык, і філёзаф, і філёляг, і сацыёляг, і географ, і лінгвіст. Поруч з публікацыямі беларускімі мы знаходзім публікацыі замежных дасьледчыкаў — немцаў, швэдаў, французаў. Такім чынам мы бачым і можам параўноўваць некалькі поглядаў на беларускія праблемы. І ў гэтым таксама бясспрэчная вартасьць даведніка

Беларускія аўтары: Кіпель Вітаўт
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк - Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Памеры: 586 с., 21 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Беларуская мова, Літаратуразнаўства
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 799, EEDC — 2170
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org