- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля выбараў адмысловец у IT Юрый перажыў катаванні спачатку ў аўтазаку, потым у РАУС і на Акрэсціна. Беларус, які вымушаны быў пакінуць краіну, дзеліцца сведчаннямі пра катаванні ў праграме «Беларускі свет». Пры канцы жніўня праграміст Юрый пераехаў жыць і працаваць у Львоў: «У мяне не было мэты з’ехаць з Беларусі, я меў на мэце ўладкавацца на працу ў іншай дзяржаве, каб не плаціць падаткаў. Я вырашыў, што не хачу плаціць падаткаў той уладзе, якая здзекуецца са свайго народу».