- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У праграме «Беларускі свет» пагаворым з беларускім лекарам – калегам Ірыны Абельскай, якую лічаць маці Колі Лукашэнкі. Даведаемся, навошта ўнікальны спецыяліст звольніўся з працы і што яго з сям’ёй чакала за мяжою. Аляксей Пяткевіч – эндаскапіст, дзесяць гадоў ён прапрацаваў у Рэспубліканскім клінічным медычным цэнтры Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, дзе галоўным доктарам працуе Ірына Абельская – жанчына, якую называюць маці Колі Лукашэнкі. 14 жніўня Аляксей Пяткевіч напісаў заяву на звальненне.