- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыццё як бясконцае падарожжа: беларус Аляксандр Касперскі вось ужо больш за 10 гадоў пераязджае з месца на месца. За гэты час ён паспеў пажыць больш як у дваццаці краінах. Грошай яму на гэта амаль не трэба, толькі быць гатовым узяцца за любую працу і з лёгкасцю прымаць любыя павароты лёсу. Аляксандр нарадзіўся ў Менску. Атрымаў вышэйшую адукацыю, адслужыў у войску і пераехаў у Ізраіль. Працаваў там праграмістам больш за 20 гадоў, пакуль не зразумеў, што жыццё больш не прыносіць радасці.