- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусы ЗША выканалі песню супраціву шахцёраў з Кентукі «На чыім ты баку», каб падтрымаць пратэсты ў нашай краіне. «Трымае плошчу разам працоўнае звяно» – гучыць у беларускім перакладзе радок песні Флорэнс Рыс «Which side are you on». Песню запісалі гурт з ЗША «Slavalachia», выканаўца з Беларусі Сяржук Доўгушаў і ўкраінскі гурт «Торбан». Кінематаграфіст Варфаламей Круга тлумачыць, як паўстала ідэя стварэння беларускай версіі амерыканскага гімну пратэсту і кліпу да яго.