- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навукова-метадычны часопiс Артыкулы друкуюцца на беларускай мове. Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Мэтавая аўдыторыя: настаўнікi беларускай мовы і літаратуры, метадысты, іншыя работнікi сістэмы адукацыі, навукоўцы, пісьменнікi, студэнты, выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў. У 1992 г. быў створаны часопіс «Адукацыя і выхаванне», але ён не мог ахапіць усе разнастайныя кірункі ў адукацыйна-выхаваўчай практыцы, таму па ініцыятыве доктара педагагічных навук прафесара У. Пархоменкі была заснавана цэлая серыя часопісаў «У дапамогу педагогу». Для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у працы. Ён ствараецца для настаўнікаў і самімі настаўнікамі. На яго старонках асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, матэрыялы круглых сталоў, тэсты, практычныя парады і заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню, асновы дысертацыйных даследаванняў у галiне педагагічных і філалагічных навук, нарматыўныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.