en

Астапенка Анатоль

Астапенка Анатоль

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".

Крыніца: be.wikipedia.org

Астапенка Анатоль :: Publications

pdf

Міхась Стральцоў

Гросмайстар беларускага слова
Астапенка Анатоль

Міхась Стральцоў, (1937-1987) - выдатны паэт, празаік, літаратурны крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. У сваіх творах ён добра паказаў тыя душэўныя выпрабаванні і спакусы, з якімі даводзіцца сустракацца сучасным беларусам. Ён аўтар шэдэўраў беларускай мастацкай літаратуры «Сена на асфальце» і «Смаленне...… More

epub

Нэйсі

Фантастычнае апавяданне
Астапенка Анатоль

На першы погляд Антон Дворжык нічым не вылучаўся сярод сваіх аднагодкаў – і калі вучыўся ў школе, і калі студыяваў на факультэце псіхалогіі ва ўніверы, і потым, калі пайшоў на “свае хлябы” ў Інстытут малекулярнай псіхалогіі. Адным словам, быў просты як граблі і прадсказальны, як выбары ў СССР. Ціхі...… More

pdf

Мікалай Крукоўскі

Бляск і трагедыя філосафа
Астапенка Анатоль

Мікалай Крукоўскі (1923—2013) — сучасны філосаф і культуролаг, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта культуры. Аўтар навуковых манаграфій і больш чым за 150 артыкулаў. Даследваў праблемы філасофіі, культуралогіі, эстэтыки. Творца арыгінальнай канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі....… More

pdf

Мікола Ермаловіч

Той, хто вярнуў нам гісторыю
Астапенка Анатоль

Мікола Ермаловіч (1921—2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне жамой-тамі беларускіх зямель у XIII ст. і даказаў, што беларусы — аславяненыя балты, а не збалтызаваныя славяне. Пасля Ермаловіча наша гісторыяграфія...… More

pdf

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе

Дослед беларускага нацыяналізму
Астапенка Анатоль

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага...… More

pdf

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце


Астапенка Анатоль

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных...… More

pdf epub

Паслухайце нацыяналіста


Астапенка Анатоль

Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца...… More

pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі....… More

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі....… More

pdf

Дзеяслоў 97

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org