be

Астапенка Анатоль

Астапенка Анатоль

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".

Крыніца: be.wikipedia.org

Астапенка Анатоль. Выданьні

Дзеяслоў 84
pdf

Дзеяслоў 84

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля... Болей »

Дзеяслоў 83
pdf

Дзеяслоў 83

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 80
pdf

Дзеяслоў 80

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 74
pdf

Дзеяслоў 74

Літаратурна-мастацкі часопіс

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі... Болей »

ARCHE 07-08(70-71)2008
pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна... Болей »

Дзеяслоў 27
pdf

Дзеяслоў 27

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org