- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя шляхты - ваенна-служылага стану земляў Беларусі, Польшчы, Украіны - уяўляе сабою вайсковы летапіс Вялікага княства Літоўскага, Кароны Польскай і іх канфэдэрацыі - Рэчы Паспалітай. Паколькі асноўным абавязкам шляхціча была абарона краіны, то ня дзіўна, што вялікая колькасьць прадстаўнікоў гэтага стану жыла на памежных землях дэяржавы. Ня стала выключэньнем і Аршаншчына, якая ў XVI стагоддзі ператварылася з глыбінкі ў памежжа Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. (Варта нагадаць, што межы Аршанскага павету былі большымі за цяперашні Аршанскі раён - у канцы XVI ст. у павет уваходзілі Магілёў, Быхаў, Крупкі, Лукомль, Любавічы). Аднак, паколькі рубяжы часьцей за іншыя землі траплялі пад набегі, то і шляхга тут была пераважна незаможнай. Гэткія шляхцічы гуртаваліся вакол больш багатых родаў - магнатэрыі: Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, кн. Агінскіх і інш.