- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”. Такія, як “Быць нататнікам Бога” (пра Рыгора Барадуліна), “Акно для матылькоў” (пра Янку Брыля), а таксама эсэйныя гімнаспевы пра Ніну Мацяш, Анатоля Вялюгіна, Рыгора Крушыну, Анатоля Сыса, Іну Снарскую, Юрку Голуба…