be

Навіны

Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
2025-11-05 17:00
Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны «Жырандоля» (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў.Рубрыка «Паэзія» прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра...
Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст
2025-11-05 16:27
Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст
У новым выпуску падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі...
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
2025-11-04 20:27
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура «Чайны збор», якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.Назва «Чайны збор» адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году «Ранні збор». Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр...
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
2025-11-04 20:01
«Забойцу сына думаюць выпусціць». Дзмітрый Плакс пра сямейную трагедыю і творчасць у Стакгольмскім тэатры
Драматург, рэжысёр, перакладчык Дзмітрый Плакс эміграваў з Беларусі ў 1997 годзе. Сёння ён — мастацкі кіраўнік тэматычнай сцэны Dramaten. Doc у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. Надоечы разам з камандай яны прэзентавалі на мясцовай сцэне ўвасабляльныя чыткі паводле «Плошчы Перамогі» Альгерда...
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
2025-11-04 19:38
Перадзаказ на ўнікальную манаграфію пра жаночыя рытуалы
Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу мастацтвазнаўцы і культуралагіні Вольгі Лабачэўскай «Аброк. Абыдзённік. Жаночыя рытуальныя практыкі», якая прысвечана адметным жаночым традыцыйным беларускім рытулам.Манаграфія Вольгі Лабачэўскай прысвечана жаночым рытуальным практыкам...
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
2025-11-04 17:27
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
Беларуская мастачка Марыя Алена Банэт цяпер працуе над новым праектам «Ты сад», які стаў лагічным працягам яе ранейшых мастацкіх пошукаў. Напрыклад, серыі фатаграфій «Мая рака», якую аўтарка выканала з дапамогай ручнога друку. Яна прысвечана жыццю і гісторыі яе сям’і праз вобраз Нёмана і завяршылася...
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
2025-11-04 16:52
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў»....
Болей »
Цяслар волі

Цяслар волі

кніга пра Алеся Гаруна
Пашкевіч Алесь

Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых бела­рускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і... Болей »

Забойства на вуліцы Макаёнка

Забойства на вуліцы Макаёнка


Штучны Клёк

Рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст "рэвалюцыі дваццатага года". Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам. У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх... Болей »

Перамена месцаў

Перамена месцаў

Містычна-рэалістычны раман
Каляда Югася

Містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі... Болей »

Пералёт-трава

Пералёт-трава

Апавяданні, эсэ, жыццёвіны
Сыс Сяргей

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца. Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву... Болей »

Чатыры вятры

Чатыры вятры

выбранае
Цвірка Кастусь

Перад укладальнікамі гэтай кнігі Кастуся Цвіркі паўстала найскладанейшая задача: выбраць з ягонай шматгадовай, шматграннай творчасці патроху найадметнага з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады… Наколькі гэта ўдалося зрабіць — меркаваць чытачам.... Болей »

Вільня

Вільня

Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя

Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго жыцьця краю, калыскай мадэрнай беларускай нацыі. Пра Вільню складаліся народныя песьні і прыказкі, пісалі паэты Сярэднявечча, Асьветніцтва і Новага часу. У гэтай анталёгіі прадстаўленыя творы пра Вільню... Болей »

Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda jest tak słaba?

Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda jest tak słaba?

вершы = wiersze
Аркуш Алесь

Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін) Алесь Аркуш — беларускі... Болей »

Яблык у валізцы

Яблык у валізцы

Раман
Наважылаў Уладзіслаў

«Яблык у валізцы» — шчыры і ўзрушальны раман Уладзіслава Наважылава, які пераносіць чытача ў бурлівы перыяд перамен у постсавецкай Беларусі.... Болей »

Беларуская глыбіня

Беларуская глыбіня


Севярынец Павел

Кнігу склалі эсэ, напісаныя падчас апошняга зняволення аўтара. Тэксты пісаліся цягам трох гадоў і друкаваліся, па меры іх стварэння, у прэсе. Сёння эсэ пра лёс Беларусі і яе народа — усе разам пад адной вокладкай.... Болей »

Шалом

Шалом


Клінаў Артур

Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч еўра за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцвярэзніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org