be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
2025-09-19 00:33
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
Працы над запісам рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» трывалі больш за паўгода. Акторы — былыя «купалаўцы» Алег Гарбуз і Сяргей Чуб агучвалі тэкст пад пільным вокам Крысціны Дробыш. Атрымалася 28 гадзін запісу, якія цяпер даступныя бясплатна на сайце Kamunikat.org, YouTube—канале Камуніката і...
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
2025-09-18 20:53
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
Жыццё пісьменніка Яна Скрыгана сапраўды падобна на злую казку: двойчы рэпрэсаваны, ён цудам выжыў, страціў першую сям’ю. Пасля рэабілітацыі займаў высокія пасады, але іранічнасць стала вернай яго спадарожніцай. 18 верасня — 33-я гадавіна з дня смерці Яна Скрыгана. Пэўны час таму яго дачка выдала шыкоўны...
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
2025-09-18 20:24
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
Сярод вызваленых і прымусова экспатрыянаваных 11 верасня беларускіх палітвязняў быў гомельскі журналіст Яўген Меркіс. Яго асудзілі на 4 гады зняволення за супрацоўніцтва з «Белсатам» і «Флагштокам» — па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» і «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»....
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
2025-09-18 20:16
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
Беларускі ПЭН сабраў выпадкі канфіскацыі рукапісаў у турмах.Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв’ю, у якім закрануў важную тэму: «У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне....
Дар’я Верасная: Фарматы пісьма. З цыкла эсэ «Слова пад ціскам»
2025-09-18 16:51
Дар’я Верасная: Фарматы пісьма. З цыкла эсэ «Слова пад ціскам»
Што адбываецца са словам, калі яно трапляе пад ціск — цэнзуры, эміграцыі, маўчання, траўмы? Мы запыталі беларускіх аўтарак і аўтараў, як яны пішуць сёння, дзе шукаюць натхненне, што страцілі і што знайшлі нанова. Так нарадзіўся цыкл рэфлексійных эсэ «Слова пад ціскам» — пра творчасць, што перажывае крах...
Маніторынг рэпрэсій у сферы культуры ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд
2025-09-18 16:40
Маніторынг рэпрэсій у сферы культуры ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд
Маніторынг рэпрэсій у культурніцкім асяродку сёлета таксама ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд. Гэта — універсальна прызнаны механізм Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), які ўяўляе сабой комплексны і ўсеабдымны агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх дзяржавах-сябрах ААН.Якая інфармацыя там...
Болей »
Новы Час 13/2008
pdf

Новы Час 13/2008

масава-палітычная газэта

«Добраахвотны» падатак 19 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік. Правесці яго «на добраахвотнай аснове» і «на працоўных месцах» урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяржкіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Замест працы на месцах можна правесці добраўпарадкаванне... Болей »

Новы Час 12/2008
pdf

Новы Час 12/2008

масава-палітычная газэта

Еўропа за санкцыі супраць РБ Хрыстас Пургурыдэс зноў ратуе гонар беларускай дэмакратыі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб злоўжываннях у сістэме крымінальнага правасуддзя Беларусі. Асамблея заклікала Еўразвяз і ЗША да новых санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў, адказных за... Болей »

Саюз Вызваленьня Беларусі
pdf

Саюз Вызваленьня Беларусі

1946—1947 гг.
Ёрш Сяргей

Гісторыя антысавецкага супраціву ў адрозьненьні ад суседзяў была суцэльнай “белай плямай” у беларускай гістарыяграфіі. Саюз вызваленьня Беларусі – адна з тых арганізацыяў, што былі створаныя маладымі патрыётамі, якія былі гатовыя ахвяраваць сабой дзеля незалежнасьці Беларусі. Доўгі час пра гэтую арганізацыю... Болей »

Паходня 08/2008
pdf

Паходня 08/2008

грамадска-палітычная газета

Памятаем аб Чарнобылі У красавіку гэтага года спаўняецца 22 гады, як здарылася страшная чарнобыльская трагедыя. Больш чвэрці тэрыторыі Рэспублікі Беларусь падвергнулася радыёактыўнаму забруджванню. У Магілёўскай вобласці радыёактыўныя выкіды накрылі 489 тысяч гектар зямлі, на 42,9 тысячах га быў цалкам... Болей »

Ніва 2008/16 (2710)
pdf

Ніва 2008/16 (2710)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Праўдападобна, калі выйдзе гэты нумар „Нівы”, будзем ужо ведаць рашэнне Сабора ў справе айца Гаўрыіла, былога архімандрыта Супрасльскага манастыра. І, праўдападобна, сёлетні Вялікдзень у манастыры людзі сустрэнуць у слёзах і смутку. А сам закалот з назначэннем у епіскапы выкліча непатрэбныя эмоцыі вернікаў.... Болей »

Акафіст пакутам Хрыстовым
pdf

Акафіст пакутам Хрыстовым


Акафіст – род асобых хвалебных песнасьпеваў у гонар Ісуса Хрыста, Багародзіцы і сьвятых. Першапачаткова акафіст узьнік ва ўсходняй хрысьціянскай традыцыі як песнаспеўны твор у гонар Божае Маці. З часам тэмы акафістных сьпеваў пашырыліся. Львоўскае выданьне Акафіста пакутам Хрыстовым, зьяўляецца перакладам... Болей »

Поўны беларускі праваслаўны парэмійнік
pdf

Поўны беларускі праваслаўны парэмійнік


Дух Госпада Бога на Мне, бо Гасподзь памазаў Мяне зьвеставаць убогім, паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне і вязьням – адкрыцьцё цямніцы, прапаведаваць год Гасподні спрыяльны і дзень помсты Бога нашага; суцешыць усіх, хто бядуе, абвясьціць тым, хто жаліцца на Сіён... Болей »

Таямніцы Полацкай гісторыі
pdf

Таямніцы Полацкай гісторыі


Арлоў Уладзімер

Цяжка распавядаць пра таямніцы асабліва калі Вы хаця б ускосна не маеце да іх дачыненьня. Такое сьцверджаньне зусім ня тычыцца палачаніна і шчырага патрыёта сваёй малой Радзімы Уладзімера Арлова. Вядомы беларускі аўтар Уладзімер Арлоў, гісторык па адукацыі, раскрывае нам даступнай мовай, поўнай трапных... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 11/2008
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 11/2008

Беларуская газета

Аблава Сакавік запомніўся маштабным наступам на свабоду слова ў Беларусі Два тыдні таму, раніцай 27 сакавіка, адначасова адбыліся ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў. Ордэр на ператрус быў падпісаны намеснікам пракурора Мінска Аляксеем Стукам. Супрацоўнікі спец-службаў прыйшлі... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) спецвыпуск
pdf

Свабода (Тут і цяпер) спецвыпуск

Беларуская газета

90-годдзе БНР Улады РБ адзначылі Дзень Волі гвалтам і арыштамі Звыш за стозатрыманых, дзясяткі збітых, многія застаюцца ўтурмах. Гэта не вынік хваляванняў у Тыбеце альбо ў Косаўскай Мітравіцы. Гэта вынік сутыкнення органаў правааховы з тымі, хто выйшаў на вуліцы Мінска, каб адзначыць угодкі Беларускай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org