be

Навіны

Не стала выбітнага беларускага філолага і літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
2025-11-07 21:36
Не стала выбітнага беларускага філолага і літаратуразнаўцы Вячаслава Рагойшы
Пайшоў з жыцця Вячаслаў Рагойша — даследчык рукапісаў Янкі Купалы, знаўца творчасці Максіма Танка і аўтар галоўнага «Паэтычнага слоўніка» ў Беларусі. Знанага філолага не стала ва ўзросце 83 гадоў. Пра гэта паведамілі знаёмыя навукоўцы.Вячаслаў Рагойша з’явўляецца настаўнікам не аднога пакалення паэтаў....
Камунікат на фестывалі PRADMOVA ў Познані
2025-11-06 20:44
Камунікат на фестывалі PRADMOVA ў Познані
Тры сустрэчы з нашымі Аўтарамі і кніжны кірмаш - так Фонд Kamunikat.org адзначыць сваю прысутнасць на VII Міжнародным фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані.«Рамаз з PRADMOVAJ мы наведалі ўжо ў гэтым годзе Вільню і Прагу. Цяпер час на Познань, дзе будуць нашыя Аўтары, нашыя кнігі, нашыя сустрэчы!» -...
Журы конкурсу “Экслібрыс” абвясціла пераможцаў
2025-11-06 20:32
Журы конкурсу “Экслібрыс” абвясціла пераможцаў
Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», якія сёлета быў прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», падвёў вынікі. У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы...
“Слова на Слова” — школа, дзе беларуская літаратура гучыць па-польску”
2025-11-06 19:57
“Слова на Слова” — школа, дзе беларуская літаратура гучыць па-польску”
Сённяшняя «Госця Рацыі» — перакладчыца і беларусістка Яанна Бернатовіч, выкладчыца польска-беларускай школы перакладу «Слова на Слова», якая арганізуецца Цэнтрам Мерашэўскага.Набор у школу ўжо завяршыўся, і цяпер арганізатары рыхтуюцца да абвяшчэння вынікаў — да канца лістапада стануць вядомыя імёны...
Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
2025-11-05 17:00
Новыя творы аўтараў Берасцейшчыны ў адмысловым альманаху
Выйшаў з друку чарговы — васямнаццаты— нумар альманаха літаратараў Берасцейшчыны «Жырандоля» (2025). У грунтоўным 200-старонкавым выданні публікуюцца новыя творы сучасных пісьменнікаў, успаміны і найлепшае з мінулых гадоў.Рубрыка «Паэзія» прадстаўлена вершамі Мікалая Аляксандрава, Аляксея Белага, Уладзіміра...
Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст
2025-11-05 16:27
Сяргей Дубавец расказвае, як пісьменніцы Сабаляўскайце ўдаецца ажывіць ВКЛ — падкаст
У новым выпуску падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі...
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
2025-11-04 20:27
Макс Шчур выдаў кнігу постпаэзіі “Чайны збор”
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat выдала кнігу выбранай (пост)паэзіі Макса Шчура «Чайны збор», якая складаецца з найлепшых тэкстаў за 20 гадоў.Назва «Чайны збор» адсылае да зборніка паэзіі Макса Шчура 2006 году «Ранні збор». Новая кніга прысвечаная франка-чэскаму паэту сюррэалісту Петэру Кралу, які памёр...
Болей »
Ніва 17 (2293)
pdf

Ніва 17 (2293)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Некаторыя беларускія дзеячы заяўляюць, што ў Польшчы пражывае 300-400 тысяч беларусаў. Перапіс насельніцтва, правядзенне якога плануецца на 2001 год, адкажа на шмат пытанняў, але трэба спадзявацца, што ў Бельску ці Гайнаўцы беларусы праўдападобна акажуцца меншасцю, а ў Беластоку — нават маргінальнай... Болей »

Ніва 16 (2292)
pdf

Ніва 16 (2292)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Год таму НАТАўская ваенная авіяцыя заатакавала Сербію. Амерыканскія, англійскія і нямецкія самалёты кідалі бомбы на электрастанцыі, фабрыкі, масты, чыгуначныя вузлы, будынкі дзяржаўнай адміністрацыі. Пасля месяца пастаянных бамбардзіровак агрэсары давялі гаспадарку Сербіі да руіны, забілі пару тысяч... Болей »

Ніва 15 (2291)
pdf

Ніва 15 (2291)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На пачатку дзевяностых гадоў склалася ўражанне, што новыя ўлады ІІІ Рэчы Паспалітай, уступаючы на шлях еўрапеізацыі краіны, хочуць станоўча вырашыць праблемы нацыянальных меншасцей. Беласточчына, вядома, бліжэй Азіі чым Шлёнск, таму тутэйшыя эліты ўлады заяўлялі, напрыклад, што няма на гэтай зямлі беларусаў... Болей »

Ніва 14 (2290)
pdf

Ніва 14 (2290)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Колькі нас, карэнных беларусаў, жыве ў Польшчы? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма. На старонках „Нівы” і іншых выданняў ставілася яно не раз і розныя былі адказы. Найбольшыя аптымісты заяўлялі, што нас паўмільёна, найчасцей, аднак, гаварылася пра 300 тысяч. Міністэрства ўнутраных спраў ацэньвае... Болей »

Ніва 13 (2289)
pdf

Ніва 13 (2289)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Дата 25 сакавіка не пакідае абыякавым ніводнага чалавека, які адчувае сябе членам беларускай нацыянальнай супольнасці. Гэтая дата — сімвал, такі ж як бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Для адчуваючых сябе саветамі такімі святымі сімваламі з’яўляюцца дата 7 лістапада, чырвоны сцяг і серп з молатам... Болей »

Ніва 12 (2288)
pdf

Ніва 12 (2288)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

18 сакавіка 1921 г. паміж палякамі і расійскімі бальшавікамі падпісаны быў Рыжскі трактат, які падзяліў Беларусь на зону савецкіх і польскіх уплываў. Пасля двухгадовай вайны, якая мела ўсе прыкметы каланіяльнага канфлікту, абодва бакі задаволіліся кампрамісам, падзяліўшы тэрыторыю Беларусі і Украіны... Болей »

Ніва 11 (2287)
pdf

Ніва 11 (2287)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У гісторыі Беларусі толькі раз адбыліся паўдэмакратычныя парламенцкія выбары. Пачаліся яны 4 сакавіка 1990 года і працягваліся некалькі месяцаў. У іх выніку ў Вярхоўным Савеце ўпершыню апынуліся дэпутаты, якія думалі інакш чым камуністычная ўлада. Апазіцыя пайшла на выбары сарганізаваўшы Дэмакратычны... Болей »

Ніва 10 (2286)
pdf

Ніва 10 (2286)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Студэнты другога курса факультэта гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта падалі на імя дэкана факультэта Івана Крэня заяву, у якой у прыватнасці гаворыцца: „Факультэт гісторыі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы заўсёды быў цэнтрам захавання нацыянальных... Болей »

Ніва 9 (2285)
pdf

Ніва 9 (2285)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Найчасцей некалькі гадоў пасля кожнай рэвалюцыі шмат чаго, што было прадметам крытыкі рэвалюцыянераў, поўнасцю прысвойваецца імі як сваё. Французская рэвалюцыя канца васемнаццатага стагоддзя, якая накіраваная была супраць абсалютнай улады і вялікіх коштаў яе ўтрымання, выгадавала рэжым непараўнальна... Болей »

Ніва 8 (2284)
pdf

Ніва 8 (2284)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У лютым 1931 г. самагубствам пакончыў жыццё Усевалад Ігнатоўскі. Хаця ў беларускай гістарычнай літаратуры дачакаўся ён прызнання як палітычны дзеяч і вялікі вучоны, няма аднак акрэсленай яго ролі ў беларускім нацыянальным жыцці пачатку ХХ стагоддзя. У Беларусі не было менавіта спрыяльных умоў дзеля гэтага.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org