be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Двое беларусаў прэтэндуюць на літоўскую прэмію «Голас году»
2025-09-19 13:37
Двое беларусаў прэтэндуюць на літоўскую прэмію «Голас году»
Дэпартамэнт нацыянальных меншасьцяў Літвы праводзіць галасаваньні за розныя ініцыятывы году. У катэгорыі «Голас году» на ўзнагароду прэтэндуюць адразу двое беларусаў.Конкурс арганізавала ініцыятыва Lrytas.lt. Пра мэту конкурсу яна піша:«Запрашаем падтрымаць ініцыятыву „Шматколернасьць Вільні“ і прагаласаваць!...
Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў тур з паэтычным стэндапам «Прэзентацыя»
2025-09-19 13:30
Віталь Рыжкоў выпраўляецца ў тур з паэтычным стэндапам «Прэзентацыя»
Вільня, Коўна і Клайпеда — гэта першыя гарады, дзе адбудзецца гэты ўнікальны монаспектакль, а на мапе будучых выступаў — гарады Польшчы, Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Кіпра, Швецыі, Нарвегіі і Даніі.«Прэзентацыя» — гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную...
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
2025-09-19 00:33
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
Працы над запісам рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» трывалі больш за паўгода. Акторы — былыя «купалаўцы» Алег Гарбуз і Сяргей Чуб агучвалі тэкст пад пільным вокам Крысціны Дробыш. Атрымалася 28 гадзін запісу, якія цяпер даступныя бясплатна на сайце Kamunikat.org, YouTube—канале Камуніката і...
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
2025-09-18 20:53
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
Жыццё пісьменніка Яна Скрыгана сапраўды падобна на злую казку: двойчы рэпрэсаваны, ён цудам выжыў, страціў першую сям’ю. Пасля рэабілітацыі займаў высокія пасады, але іранічнасць стала вернай яго спадарожніцай. 18 верасня — 33-я гадавіна з дня смерці Яна Скрыгана. Пэўны час таму яго дачка выдала шыкоўны...
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
2025-09-18 20:24
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
Сярод вызваленых і прымусова экспатрыянаваных 11 верасня беларускіх палітвязняў быў гомельскі журналіст Яўген Меркіс. Яго асудзілі на 4 гады зняволення за супрацоўніцтва з «Белсатам» і «Флагштокам» — па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» і «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»....
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
2025-09-18 20:16
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
Беларускі ПЭН сабраў выпадкі канфіскацыі рукапісаў у турмах.Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв’ю, у якім закрануў важную тэму: «У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне....
Болей »
Газета для вас 18 (696) 2009
pdf

Газета для вас 18 (696) 2009

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

«Газета для вас» незалежнае выданне на Берасьцейшчыне. Выходзіла ў Івацэвічах але пісала таксама пра Бярозу, Пружаны і Драгічын. Выданне было пераемніцай «Газеты Уладзіміра Кудзінава», зачыненай пасля зняволення ў 1997 годзе гэтага вядомага прадпрымальніка, грамадска-палітычнага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага... Болей »

Царква 2 (61) 2009
pdf

Царква 2 (61) 2009

беларуская грэка-каталіцкая газета

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, квартальнік. Газета асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету, змяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысціянскай еднасці, друкуе матэрыялы па гісторыі Уніяцкай Царквы... Болей »

Царква 4 (55) 2007
pdf

Царква 4 (55) 2007

беларуская грэка-каталіцкая газета

«Царква» — беларуская рэлігійная культурна-асветніцкая газета, квартальнік. Газета асвятляе жыццё грэка-каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі і ў іншых краінах свету, змяшчае афіцыйныя дакументы Царквы, удзяляе ўвагу праблемам экуменізму і хрысціянскай еднасці, друкуе матэрыялы па гісторыі Уніяцкай Царквы... Болей »

Ніва 52 (2589) 2005
pdf

Ніва 52 (2589) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вось ужо зноў на адмыслова падрыхтаваных пляцоўках пачалі прадаваць навагоднія ёлкі. Новы год і Каляды. Прыемныя ўспаміны з дзяцінства — надыходзіць Новы год, Дзед Мароз прынясе падарункі, дарослыя будуць уздымаць бакалы і казаць тост, які гаворыцца толькі раз на год: „Хай усё благое застанецца ў мінулым... Болей »

Ніва 51 (2588) 2005
pdf

Ніва 51 (2588) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прашу не вінаваціць аўтара ў плагіяце за скарыстаны загаловак. З кінафільмам, які выйшаў у свет у канцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя, артыкул не мае нічога супольнага. Хіба што ўмоўная паралель, бо ў стужцы падзеі разгортваліся якраз вакол прадпрыемства, што працавала на ядзерным паліве. А ў сённяшняй... Болей »

Ніва 50 (2587) 2005
pdf

Ніва 50 (2587) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Днямі, гартаючы стосы беларускіх газет сярэдзіны дзевяностых, мяне агарнула пачуццё здзіўлення — як шмат перамянілася ў беларускай дзяржаве цягам апошніх дзесяці гадоў. Нібы жывём зараз зусім у іншай краіне, нібы мінула цэлая эпоха. „Адных ужо няма, а іншыя далёка”... Людзі стаміліся ад прыгнечанага... Болей »

Ніва 49 (2586) 2005
pdf

Ніва 49 (2586) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ужо каторы дзень запар Лукашэнка не вылазіць з блакітных экранаў беларускіх тэлевізараў. Ён і раней меў звычку пазіраваць перад тэлекамерай. То прэзідэнт у калгасе вучыць вяскоўцаў правільна апрацоўваць палеткі, то на заводзе павучае працоўных як і што трэба рабіць, то ў чарнобыльскай зоне сам правярае... Болей »

Ніва 48 (2585) 2005
pdf

Ніва 48 (2585) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На двары шэра, сыра, холадна. Сяджу ў хаце і зусім не хочацца выходзіць на двор, ды няма куды і чаго выходзіць. У цёплай і замкнутай кватэры ўсё ж такі лепей сядзець і бяспечней, як на вуліцы, хаця сумнавата. Адным словам, і на двары, і на душы восень. Узрост мой таксама асенні. І думкі асеннія. Радыёпрыёмніка... Болей »

Ніва 47 (2584) 2005
pdf

Ніва 47 (2584) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ужо пару тыдняў сусветныя тэлеканалы паказваюць і каментуюць дзікунскія вандальныя пагромы ў Францыі. Большай антырэкламы заходняму свету не прыдумаюць нават самыя вынаходлівыя вычварэнцы-прапагандысты беларускага тэлебачання. Гледзячы на палаючыя машыны на вуліцах французскіх гарадоў, яшчэ раз падумалася... Болей »

Ніва 46 (2583) 2005
pdf

Ніва 46 (2583) 2005

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Буракі на дарозе — гэта адзін з неадменных сімвалаў беларускай восені. І, здаецца, тракты нашы асфальтуюцца ўсё больш і шырэй. Дарогі штогод становяцца ўсё лепшымі (будаванне дарог — тэма асобная і знакавая!), але параскіданых караняплодаў на ўзбочынах і на трасах раённага маштабу не менее. Які ж беларускі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org