be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
2025-09-19 00:33
28 гадзін «Пекла» Някляева — раман «Гэй Бэн Гіном» у версіі аўдыё
Працы над запісам рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» трывалі больш за паўгода. Акторы — былыя «купалаўцы» Алег Гарбуз і Сяргей Чуб агучвалі тэкст пад пільным вокам Крысціны Дробыш. Атрымалася 28 гадзін запісу, якія цяпер даступныя бясплатна на сайце Kamunikat.org, YouTube—канале Камуніката і...
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
2025-09-18 20:53
«Усё жыццё маё — як казка, толькі нядобрая, суровая. Як чужая». Сёння дзень памяці Яна Скрыгана
Жыццё пісьменніка Яна Скрыгана сапраўды падобна на злую казку: двойчы рэпрэсаваны, ён цудам выжыў, страціў першую сям’ю. Пасля рэабілітацыі займаў высокія пасады, але іранічнасць стала вернай яго спадарожніцай. 18 верасня — 33-я гадавіна з дня смерці Яна Скрыгана. Пэўны час таму яго дачка выдала шыкоўны...
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
2025-09-18 20:24
Ці магчыма ў турме размаўляць па-беларуску? Распавёў Яўген Меркіс
Сярод вызваленых і прымусова экспатрыянаваных 11 верасня беларускіх палітвязняў быў гомельскі журналіст Яўген Меркіс. Яго асудзілі на 4 гады зняволення за супрацоўніцтва з «Белсатам» і «Флагштокам» — па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» і «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»....
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
2025-09-18 20:16
«На волю павінны выйсці… кнігі»: у беларускіх палітзняволеных канфіскуюць рукапісы кніг, дзённікі і запісы
Беларускі ПЭН сабраў выпадкі канфіскацыі рукапісаў у турмах.Філосаф і эсэіст Уладзімір Мацкевіч, вызвалены 11 верасня разам з іншымі палітзняволенымі, даў сваё першае інтэрв’ю, у якім закрануў важную тэму: «У некаторых сітуацыях, калі мяне пакідалі ў спакоі, мяне наведвала, скажам гучнымі словамі, натхненне....
Дар’я Верасная: Фарматы пісьма. З цыкла эсэ «Слова пад ціскам»
2025-09-18 16:51
Дар’я Верасная: Фарматы пісьма. З цыкла эсэ «Слова пад ціскам»
Што адбываецца са словам, калі яно трапляе пад ціск — цэнзуры, эміграцыі, маўчання, траўмы? Мы запыталі беларускіх аўтарак і аўтараў, як яны пішуць сёння, дзе шукаюць натхненне, што страцілі і што знайшлі нанова. Так нарадзіўся цыкл рэфлексійных эсэ «Слова пад ціскам» — пра творчасць, што перажывае крах...
Маніторынг рэпрэсій у сферы культуры ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд
2025-09-18 16:40
Маніторынг рэпрэсій у сферы культуры ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд
Маніторынг рэпрэсій у культурніцкім асяродку сёлета таксама ўвойдзе ва Універсальны перыядычны агляд. Гэта — універсальна прызнаны механізм Савета ААН па правах чалавека (СПЧ), які ўяўляе сабой комплексны і ўсеабдымны агляд сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх дзяржавах-сябрах ААН.Якая інфармацыя там...
Болей »
Ніва 41 (2630) 2006
pdf

Ніва 41 (2630) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Старадаўняя Рымская імперыя пакінула пасля сябе вельмі аб’ёмную і насычаную спадчыну. І кожны адтуль бярэ тое, што лічыць сабе патрэбным. Для сучасных юрыстаў няведанне рымскага права азначае няведанне анічога, што трэба для гэтай прафесіі. Еўразвяз, калі казаць пра эканамічныя дачыненні, робіць нешта... Болей »

Ніва 40 (2629) 2006
pdf

Ніва 40 (2629) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„І вось у чым парадокс, Валодзя!” — так любіў пачынаць свае тырады-развагі мой студэнцкі прыяцель, на той час наіўны хлопчык, з чыстымі памкненнямі і ўстойлівымі стэрэатыпамі тыпова савецкага выхавання. Сяржук у войску не служыў, на будоўлі, шпіталі ці ў калгасе не працаваў, а паступіў ва універсітэт... Болей »

Ніва 39 (2628) 2006
pdf

Ніва 39 (2628) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае... Болей »

Ніва 38 (2627) 2006
pdf

Ніва 38 (2627) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць... Болей »

Ніва 37 (2626) 2006
pdf

Ніва 37 (2626) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся... Болей »

Ніва 36 (2625) 2006
pdf

Ніва 36 (2625) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага... Болей »

Ніва 35 (2624) 2006
pdf

Ніва 35 (2624) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага... Болей »

Ніва 34 (2623) 2006
pdf

Ніва 34 (2623) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва... Болей »

Ніва 33 (2622) 2006
pdf

Ніва 33 (2622) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Свет шматпалярны — часта любяць сцвярджаць палітыкі і аналітыкі рознага роўню. Між тым, яшчэ са школьных урокаў геаграфіі ўсе добра ведаюць, што ёсць толькі два полюсы — паўночны і паўднёвы. Так і ў палітыцы. Падобна, што сусветныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя ўсё больш падзяляюць свет на два лагеры.... Болей »

Ніва 32 (2621) 2006
pdf

Ніва 32 (2621) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У Мінску памёр народны пісьменнік Янка Брыль. Асабіста я не люблю такіх азначэнняў як „народны” — яны занадта дыскрэдытаваныя яшчэ за савецкім часам, але тут яно бадай да месца ва ўсіх cэнсах. Яшчэ зусім нядаўна іх было двух — волатаў беларускай прозы. Васіль Быкаў памёр у чэрвені 2003 года, Янка Брыль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org