be

Навіны

Сяржук Сыс: «Чалавек без пярчынкі – нібы верш без рытму»
2025-11-12 16:03
Сяржук Сыс: «Чалавек без пярчынкі – нібы верш без рытму»
Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 63-гадовы праваабаронца, паэт, журналіст і перакладчык Сяржук Сыс. Ён друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, публікацый у часопісах і газетах, а таксама кніг паэзіі....
На беларускую пераклалі дзённікі Віктара Клемперэра
2025-11-11 14:42
На беларускую пераклалі дзённікі Віктара Клемперэра
Выдавецтва «Вільма» выдала пераклад на беларускую мову кнігі нямецкага прафесара Віктара Клемперэра «LTI — нататкі філолага» — дзённікаў, якія аўтар вёў падчас панавання нацызму.Кніга неўзабаве з’явіцца ў продажы на Kniger.by.Віктар Клемперэр — нямецкі прафесар раманскай філалогіі, выкладчык, даследчык...
Пераможцам Букераўскай прэміі 2025 года стаў венгерска-брытанскі пісьменнік Дэвід Салэй
2025-11-11 14:37
Пераможцам Букераўскай прэміі 2025 года стаў венгерска-брытанскі пісьменнік Дэвід Салэй
Уладальнікам Букераўскай прэміі 2025 года стаў венгерска-брытанскі пісьменнік Дэвід Салэй. Перамогу яму прысудзілі за раман «Плоць» (Flesh), паведамляецца на сайце the Booker Prizes.Журы разгледзела 153 кнігі, напісаныя на англійскай мове і апублікаваныя ў Вялікабрытаніі або Ірландыі з 1 кастрычніка...
Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я
2025-11-11 14:30
Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я
Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу «Калготкі» Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце.У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут Уладзімір...
Распачаліся анлайн-паказы кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
2025-11-11 14:23
Распачаліся анлайн-паказы кінафестывалю «Паўночнае ззянне»
Пасля афлайн-паказаў у Вільні і Варшаве фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» «ўключыў» анлайн-фармат.Учора ў варшаўскай «Кінакатэцы» больш за паўтары гадзіны гледачы не адпускалі Магнуса фон Горна, рэжысёра польска-дацка-шведскай карціны «Дзяўчына з іголкай». Размова з аўтарам...
«Караткевіч-мастак»: музейны праект да 95-годдзя класіка адкрыўся на яго радзіме
2025-11-10 16:25
«Караткевіч-мастак»: музейны праект да 95-годдзя класіка адкрыўся на яго радзіме
У межах імпрэзаў да юбілею Уладзіміра Караткевіча, класіка беларускай літаратуры і славутага земляка, Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча падрыхтаваў адмысловы анлайн-праект «Караткевіч — мастак».Літаратар стварыў шмат малюнкаў: жартаўлівыя сюжэтныя замалёўкі ён пакідаў на палях рукапісаў, у запісных...
Сталі вядомыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
2025-11-09 20:13
Сталі вядомыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады
Літаратурнае і мастацкае журы назвалі пераможцаў прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Цырымонія ўручэння адбылася сёння, 9 лістапада, на фестывалі PRADMOVA ў Познані. Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай...
Болей »
Свабода 16/1996
pdf

Свабода 16/1996


Багданкевічу не даюць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі. Выступаючы на сесіі ВС у раздзеле "Рознае", Станіслаў Багданкевіч папрасіў у дэпутатаў парады, як яму "пазбавіцца павышанай увагі прэзідэнта і вертыкальнай улады да маёй персоны". Два месяцы Кастрычніцкі райвыканкам сталіцы не дае Багданкевічу... Болей »

Свабода 15/1996
pdf

Свабода 15/1996


Саюз мяча і арла. Як "гістарычныя" і "паваротныя" падаюцца афіцыйнай прапагандай дамовы, заключаныя 27 лютага ў Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. Згодна з традыцыяй, эпітэты найвышэйшай якасці прысвойваюцца, калі яшчэ ніхто не бачыў тэкстаў гэтых пагадненняў, а з рапартаў, якія агучвае беларускае... Болей »

Свабода 14/1996
pdf

Свабода 14/1996


Колькі каштуе "славянскі генетычны код"? Апошнія заявы прэзідэнта Лукашэнкі, зробленыя напярэдадні яго візыту ў Маскву, пацвярджаюць, што Беларусь па-ранейшаму імкнецца да "саюза, якога свет не бачыў". Пры гэтым назіральнікі адзначаюць, што ступень патэтычнасці лукашэнкаўскіх прамоваў у дачыненні да... Болей »

Свабода 13/1996
pdf

Свабода 13/1996


Прэзідэнт правакаваў парламент на імпічмэнт. Тамара Віннікава выступала ў ролі "папа Гапона". Няма ніякіх сумненняў, што дэманстратыўнае парушэнне Канстытуцыі пры прызначэнні Тамары Віннікавай на пасаду старшыні Нацыянальнага банка было наўмысным і загадзя спланаваным актам.... Болей »

Свабода 12/1996
pdf

Свабода 12/1996


Сямён Шарэцкі супраць ліквідацыі Канстытуцыйнага суда. "Я адмоўна стаўлюся да ліквідацыі Канстытуцыйнага суда" - падкрэсліў учора старшыня Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі на прэс-канфэрэнцыі. Гаворачы пра сваё сталенне да вядомай прэзідэнцкай ініцыятывы, ён сказаў: "...Запэўніваю вас, што такая ідэя ў маёй... Болей »

Свабода 11/1996
pdf

Свабода 11/1996


БНФ патрабуе ад Лукашэнкі спагнаць з Расіі 30 мільярдаў долараў. У сувязі з набліжэннем дзесятай гадавіны катастрофы на АЭС Сойм Беларускага народнага фронта прыняў заяву. У ён адзначаецца, што пасля абвяшчэння сувэрэнітэту Расійскай Фэдэрацыі ды развалу СССР выплаты дзеля кампенсацыі матэрыяльных стратаў... Болей »

Свабода 10/1996
pdf

Свабода 10/1996


Іван забраў Іванаўскую. Будынак, у якім знаходзіцца рэдакцыя СВАБОДЫ, з новага года перайшоў у імперыю Івана Ціцянкова. Цяпер у ягоным распараджэнні ўжо больш за 150 сталічных гмахаў. На мінулым тыдні з ведамства Ціцянкова нам прынеслі паперу з "прапановай" вызваліць памешканне да 26 лютага.... Болей »

Свабода 9/1996
pdf

Свабода 9/1996


Прэзідэнцкая служба бяспекі налічвае 1800 чалавек. Між тым яна ніяк не ўзаконена. На здымку нашага фотакарэспандэнта зафіксавана тыповая сітуацыя: Лукашэнка на публіцы ў атачэнні шасці целаахоўнікаў. Чаму раптам яну замітусіліся - вядома толькі ім. Можа быць хлопцы спрабуюць прыкрыць прэзідэнта ад аб’ектываў... Болей »

Свабода 8/1996
pdf

Свабода 8/1996


Пакуль толькі пятнаццаць... Чарговая хваля прэзідэнцкіх абвінавачанняў супраць С. Багданкевіча паказвае, наколькі моцна Лукашэнка баіцца лідэра "Грамдзянскага дзеяння". 1 лютага дзяржаўныя газеты былі як ніколі падобныя адна на адну. Рэспубліка, Звязда, Советская Белоруссия і Народная газета, нібута... Болей »

Свабода 7/1996
pdf

Свабода 7/1996


Мара прэзіндэта: без суда, без следства. "Чалавек прэзідэнта ў парламенце" сабраўся ліквідаваць Канстытуцыйны суд. "Рэвалюцыйную" ідэю аб тым, што Беларусь можа абысціся і без Канстытуцыйнага суда, першым, як і належыць, выказаў прэзідэнт Лукашэнка на закрытым паседжанні парлямента.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org