- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Запруднік (па-ангельску: Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, нар. 1926) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (зараз Карэліцкі раён) у сям'і настаўнікаў.
У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).
З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.
У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (зараз — «Радыё Свабода»).
З 1957 г. у ЗША.
Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям'я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.
У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.
Крыніца: http://be.wikipedia.org„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні... Болей »