- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы – прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Выбітны беларускі навуковец і папулярызатар гісторыі падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюцьтаямніцы нашай мінуўшчыны. «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. У восеньскім сезоне 2016 г. Ад 5 верасня прэм'ера новай серыі кожны панядзелак а 21:45. Заходзьце на Facebook праграмы.
Без Горадні генія Максіма Багдановіча магло б не быць. Беларускасць маленькаму Максіму не прывівалі ні маці, ні бацька. Якім цудам хлопчык з расейскамоўнай сям’і стаў нацыянальным апосталам, аўтарам словаў «Пагоні»? Што засталося ад Максіма ў Горадні сёння? Як зберагаюць памяць пра яго над Нёмнам? Калі... Болей »
Ці праўда, што Святая Еўфрасіння мела ў ёй уласнае месца для малітвы? Што рэстаўратары ўбачылі на замаляваных у XIX ст. фрэсках? Што напісалі аўтары тэкстаў, выдрапаных па фрэсках?www.belsat.eu ... Болей »
Што абʼядноўвае нямецкі Баухаўз і Заходнюю Беларусь? Чаму пасля Першай сусветнай паўстаў функцыяналізм, а ўсе ягоныя помнікі ў Беларусі зʼявіліся менавіта ў заходняй частцы краіны? Паспрабуем даведацца разам з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам на прыкладзе Ліды.www.belsat.eu ... Болей »
Ад 1773 да 1820 г. ён быў цэнтрам Таварыства Ісуса – знакамітага каталіцкага ордэна езуітаў. Езуіты пакінулі свае сляды па ўсёй Беларусі. У Полацку езуіцкія сляды добра бачныя і сёння. Ордэн езуітаў быў заснаваны ў 1534 г палымяным каталіком і прафесійным вайскоўцам Ігнатам Лаёлам. Галоўнай мэтай ордэну... Болей »
Імя беларускага генерала Цыпрыяна Кандратовіча нічога не казала гісторыкам савецкае школы. Як высокапастаўлены царскі вайсковец прыйшоў да беларускага руху?www.belsat.eu ... Болей »
Чаму Магілёў стаў каталіцкай сталіцай Расейскай імперыі? Як сёння выкарыстоўваецца самы старажытны будынак у горадзе? Чаму каталіцтва прыйшло ў Магілёў толькі на пачатку XVII ст.? Як магілёўцы сустрэлі ўніяцкага біскупа Язафата Кунцэвіча? Калі ўлады Рэчы Паспалітай адмовіліся ад талеранцыйнай мадэлі... Болей »
Які князь збудаваў Сафійскі сабор у Полацку? Як выглядала полацкая Сафія да выбуху парахавога складу ў XVIII стагоддзі? Як будавалі візантыйскія дойліды? Што такое «егіпецкі трохкутнік»? На чым палягае тэхніка «схаванага раду»?www.belsat.eu ... Болей »
Сваю апошнюю крэпасць Расейская імперыя збудавала ў Горадні. Фартыфікацыю стваралі хуткімі тэмпамі ад 1912 г. але ўсё роўна не паспелі скончыць да пачатку Першай сусветнай вайны. Чаму кайзераўская армія ўзяла магутныя ўзмацненні досыць лёгка і хутка? Якое месца цытадэль над Нёманам займае ў нашай гісторыі?... Болей »
Гісторыя Магілёва – дасканалы прыклад таго, як беларусы могуць самаарганізоўвацца ва ўмовах свабоды. Сімвалам незалежнасці, багацця і славы гораду была гарадская ратуша. Чаму першая яе вежа ўпала? У чым сакрэт уздыму Магілёва ў XVI-XVII ст.? Хто абрабаваў горад горш, чым расейцы? Чаму ратушу пасля Другой... Болей »
Пошукі крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, створанага ў XII ст., пачалі адразу пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць на пачатку 90-ых гадоў. Рэліквію бальшавікі вывезлі з нашай краіны ў 1941-ым годзе.www.belsat.eu ... Болей »