be

Юнацтва

Юнацтва. Выданьні

Паркан
pdf epub

Паркан

Зборнік апавяданняў

Зборнік складзены з апавяданняў здольных маладых літаратараў — Адама Глобуса, Максіма Клімковіча, Уладзіміра Сцяпана, Міраслава Шайбака. Запрашаем чытачоў сваёю ўвагаю падтрымаць новае пакаленне творчай моладзі.... Болей »

Перунова цяпельца

Перунова цяпельца

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа.
Цярохін Станіслаў

Эсэ, ці Некалькі згадак з гісторыі нашага народа - так вызначыў аўтар сваю кнігу. У ёй спрабуе ён ажывіць падзеі, вобразы таленавітых людзей розных часоў, якія былі забыты. Кніга адкрывае новыя старонкі з жыцця беларускага народа.... Болей »

Сокі цаліны

Сокі цаліны

Раман
Гартны Цішка

«Сокі цаліны» — першы беларускі раман — складаецца з чатырох квадраў-кніг: «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы». Першыя дзве квадры расказваюць пра местачковы побыт, разгортваюць шырокі малюнак заводскіх будняў у дваццатыя гады.... Болей »

Сокі цаліны

Сокі цаліны

Раман
Гартны Цішка

Трэцяя і чацвёртая квадры-кнігі рамана «Сокі цаліны» — «Крыжавыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы» — закранаюць многія праблемы грамадскага палітычнага жыцця, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі» — стойкіх і мужных барацьбітоў за новы грамадскі лад.... Болей »

Дарога ў запаветнае

Дарога ў запаветнае

Нарысы, артыкулы
Марціновіч Алесь

Кніга нарысаў і артыкулаў нашырае звыклае хрэстаматыйнае ўяўленне аб творчасці беларускіх пісьменнікаў. Юны чытач пройдзе роднымі сцежкамі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, даведаецца пра вытокі творчасці сучасных пісьменнікаў, якія пішуць для дзяцей, П. Панчанкі, М. Танка, Я. Брыля... Болей »

Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні / Вязьмо: Раман

Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні / Вязьмо: Раман


Гарэцкі Максім, Зарэцкі Міхась

Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.... Болей »

Знак бяды

Знак бяды

Аповесць
Быкаў Васіль

У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Праз гады

Праз гады

Раман
Галавач Платон

У рамане Платона Галавача (1903—1937), якога не мінуў лёс многіх рэпрэсіраваных сталінскім рэжымам, адлюстравана жыццё дарэвалюцыйнай беларускай вёскі, развіццё рэвалюцыйнага руху, калектывізацыя, пачатак так званага сацыялістычнага будаўніцтва.... Болей »

Дзікае паляванне

Дзікае паляванне

Легенда ў малюнках паводле аповесці У. Караткевіча
Глобус Адам, Сцяпан Уладзімір

Дзікае Паляванне (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе ды Брытаніі Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе.... Болей »

Імянны гадзіннік

Імянны гадзіннік

Апавяданні, аповесці
Капыловіч Іван

У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org