be

Весялкоўскі Юры

Весялкоўскі Юры

Юры Весялкоўскі — эміграцыйны беларускі гісторык і публіцыст. Нарадзіўся 2 студзеня 1924 г. у Новым Сьвержані. У 1942 г. пачаў навуку ў Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі ў Нясьвіжы. Вясною 1944 г. у групе шасьцідзесяці сэмінарыстаў накіраваны ў афіцэрскую школу Бе-ларускай Краёвай Абароны. У канцы чэрвеня школу эвакуіравалі ў Прусію, а яе вучняў накіравалі на францускі фронт. У канцы жніўня 1944 г. уцёк да францускай партызанкі і быў інтэрнаваны амэрыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лягер у Марсыліі. Пасьля абучэньня 27 сьнежня 1944 г. накіраваны ў польскія падразьдзяленьні, якія змагаліся ў Італіі.

Пасьля вайны пераехаў у ВялІкабрытанію. Жыве ў Лёндане. У 1947 г. быў адным з закладчыкаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Дзеяч Хрысціяньскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў — да 1962 г. яго сакратар. Рэдактар часопісаў „Аб'еднаньне" (1948-1962), „Званіца" (1974-1976) і двухмесячніка „Голас Часу" (1989-1996).

Памёр Юры Весялкоўскі 9 жніўня 2017 г.

Весялкоўскі Юры. Выданьні

Дух часу
pdf

Дух часу

Палемічна-крытычныя артыкулы
Весялкоўскі Юры

Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні... Болей »

Ад Гарбачова да Белавежы
pdf

Ад Гарбачова да Белавежы


Весялкоўскі Юры

Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у... Болей »

Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце
pdf

Рабы ў старажытным і сучасным сьвеце


Весялкоўскі Юры

У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра... Болей »

Па сьлядох другой сусьветнай вайны
pdf

Па сьлядох другой сусьветнай вайны


Весялкоўскі Юры

У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта... Болей »

Нарысы па гісторыі Беларусі

Нарысы па гісторыі Беларусі


Весялкоўскі Юры

Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую... Болей »

Каляды на чужыне
pdf

Каляды на чужыне

Вершы
Весялкоўскі Юры

Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў... Болей »

Нарысы па гісторыі Беларусі

Нарысы па гісторыі Беларусі

(да 1384 г.)
Весялкоўскі Юры

Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую... Болей »

Няясна мроіліся новыя дарогі
pdf

Няясна мроіліся новыя дарогі


Весялкоўскі Юры

Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне... Болей »

Беларусь у Першай Сусьветнай вайне

Беларусь у Першай Сусьветнай вайне

Гістарычны нарыс
Весялкоўскі Юры

Сабраны матэрыял зьяўляецца часткай гісторыі бурлівых гадоў Першай Сусьветнай вайны, у якім я стараўся дайсьці праўды, ды апублікаваць яе для тых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, але мала яе ведаюць і мала ведаюць сваіх суседзяў. Закрануў я таксама крыху і перадваенны матэрыял, каб такім... Болей »

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь

Што прывяло Армію Краёву на Беларусь


Весялкоўскі Юры

Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org