Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Барадулін Рыгор, Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub

Рыгор Барадулін. Кнігі ў фармаце ePub

Выбраныя творы

Барадулін Рыгор

Дата выхаду: 2012

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2012 by Рыгор Барадулін

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нарадзіўся 24 лютага 1935 году на хутары Верасоўка ва Ўшацкім раёне(цяпер вёска Гарадок) у сям’і Івана й Куліны Барадуліных. Навучаўся ва Ўшацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954), затым на філялягічным факультэце БДУ ў Менску (закончыў у 1959). Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». Барадулін — дзейны сябра СБП ды Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1990 да 1999 — ягоны прэзыдэнт), сябра Партыі БНФ. З 1995 да 1997 году быў сябрам кіраўніцтва Беларускага Фонду Сораса. Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Сярод астатніх узнагарод ён можа ганарыцца Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам Знак Пашаны, латыскім Ордэнам Трох Зорак (1995) й мэдалём Францыска Скарыны. Барадулін з'яўляецца Ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну. (www.be-x-old.wikipedia.org)

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Амплітуда смеласці
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Здубавецьця
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Лісты ў Хельсінкі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Маладзік над стэпам
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Парастак радка, галінка верша
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Руны Перуновы

Варта пазнаёміцца:

Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 4. 1983–1988

Барадулін Рыгор

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія... Болей »


Барадулін Рыгор, Et orbi omni / І свету ўсяму

Et orbi omni / І свету ўсяму

Барадулін Рыгор

У кнізе «Et orbi omni / І свету ўсяму» вершы народнага паэта Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) Рыгора Барадуліна ў перакладах на трыццаць моў. Вядомыя майстры слова Заходняй і Усходняй Еўропы, Амерыкі, краін былога Савецкага Саюза, Азіі, Усходу знаёмяць свайго чытача з лепшымі творамі паэта. The book “Et orbi omni/ І свету ўсяму” contains the poetry by People’s Poet of Belarus Ryhor Baradulin translated into 30 languag... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 3. 1979—1982

Барадулін Рыгор

Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сябро... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 1. 1951—1969

Барадулін Рыгор

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »


Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы

Дзённікі і запісы

Выпуск 2. 1970—1978

Барадулін Рыгор

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »


Барадулін Рыгор, У неба пехатою

У неба пехатою

Апошнія вершы

Барадулін Рыгор

24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці. Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — ... Болей »


Барадулін Рыгор, Вершы

Вершы

аўдыё

Барадулін Рыгор

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка Вушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1954 г. скончыў Вушацкую сярэднюю школу, у 1959 г. філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх – газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". Першыя вершы Рыгора Барадуліна... Болей »


Барадулін Рыгор, Сны сасны

Сны сасны

Барадулін Рыгор

Гэтае выданьне планавалася яшчэ чатыры гады таму, але тады ня зьдзейсьнілася, замест яго зьявілася кніжка вершасказаў Рыгора Барадуліна "Навошта". Мінулай восеньню пра "Сны сасны" ўспомнілася галоўным чынам з-за таго, што ўсе ўключаныя ў збор вершы сам паэт прачытаў перад мікрафонам. Я паабяцаў Барадуліну, што да наступнай восені кніжка пабачыць сьвет разам з аўдыёдыскам - у звыклым фармаце серыі, якая задўмалася 10 гадоў таму, калі Рыг... Болей »


Барадулін Рыгор, Ксты, Выданне чацвёртае, дапоўненае

Ксты

Барадулін Рыгор

Падзяка Усявышняму і Маме, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю – у кнізе «Ксты». Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвых выпрабаванняў – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуюч... Болей »


Барадулін Рыгор, Воз вёз лёс

Воз вёз лёс

хуткамоўкі

Барадулін Рыгор

Кніга хуткамовак Рыгора Барадуліна. Калі чалавек хоча каб яго лепш пачулі, ён рыхтуецца да размовы з дапамогай хуткамовак. Болей »