- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга... Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы? Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом... Болей »
Чарговая кніжка вершаў Георгія Ліхтаровіча пераканаўча даказвае, што сапраўдная паэзія можа быць не толькі дасканалай па форме, глыбокай па думцы, афарыстычнай. Гэты зборнік прасякнуты тонкім пачуццём гумару, самаіроніяй.... Болей »
Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не... Болей »
У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай.... Болей »
У кнізе прадстаўлена гісторыя летазлічэння ў Беларусі з часоў першабытнага грамадства да сучаснасці. На падставе пісьмовых крыніц паказана выкарыстанне асноўных элементаў летазлічэння – эры, года, месяца, тыдня, рэлігійных святаў, іх эвалюцыя і ўплыў на сістэму палітычнага, культурнага і эканамічнага... Болей »
«Мастоўскі веснік» — незалежнае выданне. Аўтары цалкам адказныя за праўдзівасць і дакладнасць дасланай інфармацыі. Рэдактар: Язэп Палубятка.... Болей »
Улётка, выдадзеная Варшаўскім грамадзкім камітэтам (Warszawski Komitet Obywatelski) на польскай і беларускай мовах да парламенцкіх выбараў у Польшчы, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 году.... Болей »
Транспарт, гандаль, прамысловасць, штодзённае жыццё беларускіх мястэчак на пераломе 18 і 19 стагоддзяў. Не вялікія гарады і не маленькія вёскі. Мястэчкі, іх шматкультурнасць, многагалоссе і рознамоўе сталі тэмай даследавання аўтара. Пытанні канфесійнасці, традыцыі розных культур, адукацыя і культурнае... Болей »
Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным... Болей »