be

Кнігі

Пад прэсінгам палітыкі
pdf

Пад прэсінгам палітыкі

Польская нацыянальная меншасць у Беларусi ў 1919-2017 гг.
Гавін Тадэвуш

Польская прысутнасць на былых усходніх землях Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на працягу многіх стагодд зяў была істотным фактарам беларускай гісторыі. Блізкае суседства беларусаў і палякаў абумовіла перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў і ўзаемныя ўплывы. Барацьба за польскасць для палякаў і беларускасць... Болей »

Расстраляныя ў Мінску
pdf

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 2
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача.... Болей »

Расстраляныя ў Мінску
pdf

Расстраляныя ў Мінску

Індэкс грамадзянаў, расстраляных у Мінску ў 1920–1950-я гг. у 2-х ч. Ч. 1
Кузьняцоў Ігар, склад.

Індэкс ёсць пайменным спісам ураджэнцаў Беларусі, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920–1950-я гг. у Мінску. Прыведзеныя дадзеныя дапамогуць сваякам і блізкім рэпрэсаваных даведацца пра іх трагічны лёс і працягнуць свае пошукі ў адпаведных архівах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Для масавага чытача.... Болей »

Літштудыі
pdf

Літштудыі


Юрэвіч Лявон

Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых.... Болей »

Макар Краўцоў (Касцевіч)
pdf

Макар Краўцоў (Касцевіч)


Юрэвіч Лявон, укладальнік

Зборнік "Макар Краўцоў (Касцевіч)" — і першае кніжнае выданне выбраных твораў пісьменніка, і спроба першага аднаўлення яго біяграфіі. Кніга адлюстроўвае разнастайную (паэтычную, літаратурна-крытычную, публіцыстычную, мемуарную) спадчыну Макара Краўцова (Касцевіча), а таксама распавядае пра пакручасты... Болей »

Жыцьцё пад агнём
pdf

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі
Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай... Болей »

Шматгалосы эпісталярыум
pdf

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні
Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія... Болей »

Камэнтары
pdf

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы
Юрэвіч Лявон

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры... Болей »

Ніткі
mp3

Ніткі


Беланогая Тацьцяна

Тацяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі – асноўныя тэмы творчасці. Альбом “Ніткі” Тацяна запісала ў 2010 годзе. Канцэпцыя альбому “Ніткі”... Болей »

Невядомая гісторыя майго краю
pdf

Невядомая гісторыя майго краю


Раткевіч Аляксандр

Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org