- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новая кніга лірыкі К. Камейшы — гэта кніга дарог. Адны з іх вядуць у братнюю Літву, другія — да падножжа Каўказа, трэція — у сонечны Крым. А самыя дарагія шляхі-пуцявіны скрыжаваліся на роднай беларускай зямлі, у блізкім сэрцу паэта краі — пушчанскай Налібоччыне.... Болей »
Вершы вядомага беларускага паэта прасякнуты любоўю да роднай зямлі і простых людзей. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і трывога за лес зямлі — асноўныя лейтматывы паэм, змешчаных у зборніку. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.... Болей »
У аповесді «Асобая зона» аўтар (нар. у 1938 г. на Міншчыне) уваскрашае драматычныя падзеі застойнага часу. Прафсаюзная актывістка Люська Арціменя горача закахалася ў былога турэмнага ахоўніка Мамантава і ўладкоўвае яго на завод... Гераіня аповесці «Абвінавачанне ў забойстве» — журналістка Шура Гараўская... Болей »
Гэта кніга пра нялёгкі лёс таго пакалення, крылы якога апаліла вайна. Героі апавяданняў А. Кандрусевіча па-свойму сустракаюць тыя цяжкасці, што выпадаюць на іх долю. Адны — перамагаюць іх, другія — не вытрымліваюць, губляюцца перад бурнай плынню жыцця.... Болей »
Амаль у кожнага чалавека, напэўна, ёсць возера, якое адпавядае яго душы. Азёры могуць быць падобнымі па памерах, глыбіні альбо чысціні вады, але кожнае з іх - непаўторнае, як і кожны чалавек, кожны добры верш.... Болей »
«Кругі на Белай паляне» — другая кніга празаіка Аркадзя Кандрусевіча. У сваіх новых творах пісьменнік працягвае размову пра нашых сучаснікаў, людзей таго пакалення, якому давялося зведаць цяжкія выпрабаванні вайны з фашызмам, якое потым аднаўляла разбураныя ворагам нашы вёскі і гарады.... Болей »
Кнігу склалі лепшыя апавяданні і дакументальныя аповесці «Салёная раса» і «Талісман генерала» — напісаныя на аснове рэальных фактаў і дакументаў пра ваенныя дзеянні корпуса генерала Пятроўскага на Дняпры каля Жлобіна і Рагачова ў час наступлення ворага.... Болей »
Аднатомнік Івана Калесніка склалі вершы з ранейшых зборнікаў і са спадчыны паэта, а таксама выбраныя пераклады.... Болей »
Першы том складаюць лепшыя вершы, напісаныя паэтам амаль за сорак гадоў яго творчай дзейнасці. Вялікае месца ў кнізе займаюць паэтычныя рэчы ваеннага часу. Шмат вершаў прысвечана брацкаму адзінству савецкіх народаў, высакародству чалавечых сэрцаў, прыгажосці роднага краю, дружбе і любві.... Болей »