- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ірына блукала па шматлікіх пакоях вялізнага палаца, нервова пазіраючы на шматлікія гадзіннікі, што стаялі на падлозе, століках, віселі на сценах. Ужо дзве гадзіны як Фелікс, яе каханы муж, павінен быць дома. На вуліцы добра сцямнела, там-сям чуліся стрэлы, крыкі, рэзкія каманды. Восенню 1917 года ў Петраградзе... Болей »
Мама не прыйшла і ўчора. Яны чакалі яе яшчэ два дні таму. Чысценька прыбралі ў хаце. Перавесілі транты на кручках, каб матулі было куды павесіць сваю вопратку. Малая Волька выклала на ўслончыку сонейка з круглых пляскатых каменьчыкаў… Кацярына ўздыхнула. Гэтыя каменьчыкі яшчэ для яе назбіраў тата. Ён... Болей »
У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым... Болей »
Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну ХVІІ стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы – гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках... Болей »
Зараз пакрысе надыходзіць восень, і я міжволі прыгадваю тую самую. Не хачу ні вяртацца туды, ні рабіць гэтую падобную да той. Не кажу, што мне зараз нешта не падабаецца ў маім жыцці і што я сумую па мінулым. Мінулае само вылазіць у цяперашні час, выяўляецца ў дробных элементах надвор’я ды ў вулічнай... Болей »
У філянговыя дзверы пастукалі, прымусіўшы старшага оперупаўнаважанага Ніжне-Амурскага папраўча-працоўнага лагера лейтэнанта Вілорка Шпіндлера адарвацца ад папер і разагнаць рукой папяросны дым. Акно не адчыніш – адразу наляціць машкара. А яна ў гэтым годзе як ніколі злая і галодная. – Ну? – Дазвольце... Болей »
Кацярына стаіць ля люстэрка з грэбнем у руцэ. Глянула, усміхнулася і прашаптала: – Прывітанне, маё адлюстраванне Кацюха! Ніколі не думала, што буду з табою вітацца ды ў такую рань. – Прывітанне, мая спадарыня, мая пані! Я рада, што ты нарэшце спынілася ля мяне. Раней табе не было часу паглядзець на сябе... Болей »
“Дваццаць першага верасня а сёмай гадзіне раніцы я пачаў абход даверанага мне ўчастка ў межах вуліц Віленскай, Грандзіцкай і Мураўёўскай. Прыкладна ў 7.15, праходзячы берагам ракі Юрысдыкі, я заўважыў, што на ўзгорку ляжыць нейкі чалавек. Падышоўшы бліжэй, убачыў, што гэта маладая дзяўчына прыкладна... Болей »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў... Болей »
Загадкавае слова «Сібір» жыццёвыя вятры ўпершыню закінулі ў маю свадомасць, калі я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкіх суседзяў прыехаў з гэтага самага «Сібіру» нейкі крэўны. Сібірскі сваяк выцягнуў з вагона багаж і ўбачыў на пераходзе праз чыгуначную каляіну папярэджанне: «Сцеражыся цягніка!»... Болей »