- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Iван Грамовіч нарадзіўся 26 ліпеня 1918 года ў вёсцы Закружка ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1939 годзе літаратурна-лінгвістычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1939—1945 гг. у Савецкай Арміі, служыў у артылерыйскіх частках як палітработнік і камандзір. Друкаваў нарысы ў франтавых газетах.... Болей »
Аповесць складаецца з дзвюх частак. Першая ахоплівае падзеі апошняга года Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час і сустрэліся героі твора — партызанка Ганя і танкіст Максім. Другая частка кнігі — пра іх далейшае шыццё, узаемаадносіны з моладдзю — пакаленнем, якое вырасла ў пасляваенны час.... Болей »
Гумарыстычныя апавяданні і мініяцюры Івана Грамовіча вызначаюцца добрым густам. Найболып прывабныя тыя творы, якія ўзнікаюць ад унутранай неабходнасці, ад упэўненасці, што не можа жыць чалавек без усмешкі, у жыцці яму будзе нечага неставаць. Добры смех дапамагае агульнай справе, выкрываючы і выпраўляючы... Болей »
Кніга ўспамінаў а. Язэпа Гэрмановіча вяртае нас у сярэдзіну XX стагодзьдзя, часы змаганьня і палітьтчных рэпрэсіяў. Дае магчымасьць вачыма аўтара прасачыць, як вера ў Бога і любоў да Бацькаўшчыны дапамаглі перажыць тыя цяжкія часы.... Болей »
«Храм і верш». Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія. Выдадзена па бласлаўленню Яго Высокапраасвяшчэнства Архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Савы.... Болей »
Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта... Болей »
Раман «Валошкі на мяжы» прысвечаны жыццю Заходняй Беларусі ў міжваеннае дваццацігодцзе ва ўмовах польскага санацыйнага рэжыму. Тэма не новая, калі ўспомніць творы М. Танка, П. Пестрака, Я. Брыля, А. Бутэвіча і іншых, але аўтар «Валошак на мяжы» знаходзіць новыя падыходы, меру праўдзівасці і рэалізму... Болей »
Цяжкі саборны звон б’е з мінулага. Наш імклівы навуковы і тэхнічны век адчувае яго прызыўныя ўдары... I наша мінулае — з намі. Не на шкоду руху ў будучыню, але ў развіццё і ўзбагачэнне. Такое біццё думкі і пачуцця мастацка-гістарычнай і публіцыстычна-мастацтвазнаўчай кнігі Віктара Говара. Аўтар займальна... Болей »
Чакаючы парома, яны абодва ляглі ў цяньку ад берагавога абрыву і доўга моўчкі глядзелі на быстрыя і мутныя хвалі Кубані ля іх ног. Лёнька задрамаў, а дзед Архіп, адчуваючы тупы, дяжкі боль у грудзях, не мог заснуць. На цёмнарудым фоне зямлі іх абшарпаныя і скурчаныя фігуры ледзь вылучаліся двума мізэрнымі... Болей »
Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак... Болей »