- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ранічкай у нядзелю, калі яшчэ мала хто, прачнуўшыся, паказваецца ў двары нашага дома і пад вокнамі гуляе адно мятла сліваносага дворніка Варакі, за недалёкім часам гвардыі падпалкоўніка, будзіць настырна-дзяркатым шорганнем па асфальце, з пад’езда выходзіць Афган — чорны, з падсіненым бляскам, нібы экватарыяльная... Болей »
У Ходарава, сваю вёску, Іван Калядка прыехаў ноччу, блізка да першых пеўняў. З цягніка ў Магілёве ён сышоў познім вечарам, калі аўтобусы ў яго бок ужо не ішлі, ды пашанцавала — злавіў начнога таксіста. Гнаць за паўсотню кіламетраў той адмовіўся, а за горад падкінуў, і там, у полі, Калядка галасаваў... Болей »
Нудна шваргоча фарсунка, выплёўваючы салярку ў чырвонае пекла паравога катла. Віхуры агню ў ім то скачуць драпежнымі ліскамі, пасуцца каля фарсункі, гаручае крынічкі, то, падсілкаваўшыся, раскатваюцца па чыгунным чэраве, знікаюць у збялелым кіпені. Стогне помпа, гонячы па трубах нагрэтую ваду да людзей... Болей »
Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачыны, а вецер набяжыць — абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. Паша — няма бяды: зялёная, жаўцень зачапілася дзе-нідзе, нясмелая, бо зіма выдалася снежная, вясна позняя, паводкі па заліўных лугах трымаліся доўга, ды і дажджы прашумелі... Болей »
Ад аўтобуснага прыпынку Сцяпан не пайшоў на прасёлак, які кругам, паўз магільнік, вёў у вёску, а падаўся выганам, як бліжэй. Таго выгану трыста крокаў. А за ім — матчын плот. Нагою адкінуўшы ў плоце штыкеціну, якая вісела на адным цвіку, ён прасунуў у дзірку сумку, паставіў за плотам, за ёю бокам пралез... Болей »
Мы сядзім побач, звесіўшы частакольчыкам чатыры нагі, едзем па лесе ці доўгім прагалам, ці зарослай дарогай, нагамі ды коламі даўно не таптанай, не ўкатанай, не выбітай. Пасля халоднай вясны ў цяперашнім мінорна-задумлівым шэпаце запознена-цёплых, з прыпарачкам пасля ціхага дожджыку, яшчэ скупаватых... Болей »
Над счарнела-голым вільготным садам, які неўпрыкмет паскідаў з сябе апошнія шматкі снегу і яшчэ не ўвабраўся ў вяснова-маладую зеляніну, вісела нізкае неба, пабітае іржою, паклычанае і злямчанае, нібыта воўна, нямытая і нечасаная. Шэрая раніца не адпускала ад акна. Мастак стаяў задумлівы, паклаўшы далоні... Болей »
Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак... Болей »
Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць... Болей »
На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым... Болей »