be

Тычка Галіна

Тычка Галіна

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (нар. 11 лістапада 1955, в. Сташулі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці), беларускі літаратуразнавец.

Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ “Спадарожнік” Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” на пасаду карэспандэнта. З 1993 г. – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса “Полымя”.

У 1995 г. перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 г. атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студз. 2005 г. атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 г. — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.

Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.

Крыніца: be.wikipedia.org

Тычка Галіна. Выданьні

Дзеяслоў 27
pdf

Дзеяслоў 27

Літаратурна-мастацкі часопіс

* "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной * Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса * Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі * Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з... Болей »

Дзеяслоў 25
pdf html

Дзеяслоў 25

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Абламейка Сяргей, Нетутэйшы прысмак лістападу * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * Астравец Сяргей, Конны помнік з пап'е-машэ. Кастрычніцкае апавяданьне * Велет Цемрык, Новая вежа * Вішнёў Зміцер, Медытацыя на рымскіх стадыёнах * ВОРАНАЎ Віталь, Цётка * Вярцінскі Анатоль... Болей »

Тэрмапілы 07
pdf

Тэрмапілы 07

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* “Белавежскі” кнігазбор Бібліяграфія за 1958 – 2003 гг. * Supa Wanda, Sformułowani a uogólniające w prozie Sokrata Janowicza * Брадзіхіна Ала, Пошукі ісціны, або “Сінестэзія пачуццяў і сімультанізм думкі” * Брыль Янка, ЦІ—ШЫ—НЯ. З лірычных запісаў. * Буйнюк Юрка, САМОТА ЛІСТАПАДА.... Болей »

Роднае слова 01(169)2002

Роднае слова 01(169)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Калачынскі Міхась — 85 гадоў з дня нараджэння * Андруковіч Алесь, "Плешча мора вечнай воляй...": Творчасць Алеся Гурло * Бароўская Ірына, Паэтыка песенна-любоўнай лірыкі * Бельскі Алесь, "Дажджлівых раніц пазалота...": Лірыка Веры Вярбы * Брыгадзін Пётр, Пытанне якасці адукацыі... Болей »

Роднае слова 02(170)2002

Роднае слова 02(170)2002

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

* Якуб Колас у творах мастакоў * Аўрамчык М., У доме Якуба Коласа * Бойка Ларыса, "Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена...": Сцэнар гістарычнай вечарыны * Гаранін Сяргей, Літаратурны працэс на мяжы эпох: Ад ранняга да позняга Сярэднявечча (працяг) * Гаўрош Марыя, "Хачу, арлы... Болей »

Тэрмапілы 03
pdf

Тэрмапілы 03

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага.... Болей »

Тэрмапілы 01
pdf

Тэрмапілы 01

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* VARIA * Białokozowicz Bazyli, Polsko-wschodniosłowiańskie pogranicze kulturowe * Rudziewicz Irena, "Białowieżanie" i tradycja Janki Kupały * Zaniewska Teresa, Motyw ognia w twórczości poetów Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego "Białowieża" * Брыль Янка, Крынічнае * Зарэмба... Болей »

Крыніца 8 (3) 1995
djvu pdf

Крыніца 8 (3) 1995

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Маладосць 11 (441) 1989
pdf

Маладосць 11 (441) 1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Астрауцоў Сяргей, Сурма. Валатоўка. Апавяданні * Бічэль-Загнетава Данута, Вершы * Жуковіч Васіль, Вершы * Забалоцкая Людміла, Вершы * Зуб Іна, Сцэнарый не для кіно. Аповесць * Кажадуб Алесь, Рака вады жывой. Эсэ Заканчэнне * Калкоўскі Уладзімір, Надзейны спосаб. Бацька. Апавяданні * Каханоўскі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org